Лідзія Ярмошына агучыла дату правядзення прэзідэнцкіх выбараў

2019 2019-08-05T09:07:34+0300 2019-08-05T11:22:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-belapan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына. Фота: naviny.by

Лідзія Ярмошына. Фота: naviny.by

Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына агучыла найбольш верагодную дату выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — 30 жніўня 2020 года.

Згодна з заканадаўствам прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 года.

«Гэта, думаю, з вялікай верагоднасцю і ёсць дата выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, - сказала Ярмошына ў інтэрв'ю ОНТ.  - Так, гэта лета. Але 30 жніўня - гэта дзень, калі ўжо ўсё прыязджаюць, у асноўным. Прынамсі, людзі, у якіх ёсць дзеці, з'язджаюцца студэнты. У асноўным насельніцтва, па большай частцы, будзе знаходзіцца па месцы сваёй рэгістрацыі».

30 жніўня – гэта якраз дзень нараджэння Аляксандра Лукашэнкі, якому ў 2020 годзе павінна споўніцца 66 гадоў.

На мінулым тыдні старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапанавала правесці выбары ў Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада 2019 года.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства