Брэст: Кармленне галубоў і прагулка, затрыманняў не было Фота

2019 2019-07-15T16:40:20+0300 2019-07-30T12:05:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest_14.07.19_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кармленне і прагулка па горадзе прайшлі пад пільнай увагай міліцыі, але затрыманняў не было, паведамляецца на сайте Брэсцкай Вясны. 

Днём 14 ліпеня ў Брэсце прайшлі традыцыйныя кармленне галубоў і шэсце па горадзе ў знак пратэсту супраць будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода.

Удзел у маўклівай акцыі пратэсту прынялі, па розных ацэнках, ад 150 да 200 чалавек. Сярод тэм, якія абмяркоўваліся - экалагічная экспертыза праекта завода, трэцяя па ліку, якая павінна завяршыцца на наступным тыдні. Людзі ў які раз заявілі, што, незалежна ад заключэння экспертызы, яны будуць працягваць выходзіць на плошчу, пісаць звароты і несці кругласутачнае дзяжурства каля завода, з фота- і відэафіксацыяй да таго часу, пакуль прадпрыемства не будзе закрытае.

brest_14.07.19_6.jpg
Супрацоўнікі Ленінскага РАУС г. Брэста

Пасля сустрэчы на плошчы праціўнікі завода зноў прайшлі па цэнтральных вуліцах Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра "Беларусь".


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства