Суд над «Вечерним Могилевом» за экстрэмізм часова прыпынены Відэа

2019 2019-07-12T11:56:31+0300 2019-07-30T12:02:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-vm2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота mspring.online

Фота mspring.online

11 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць рэдакцыі газеты «Вечернего Магілёва» па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюд і выраб інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць). У выніку суддзя Аляксандр Бушкевіч прыпыніў працэс над газетай, а актывісты пачалі збор подпісаў да прэзідэнта краіны, каб яго спынілі канчаткова. Рэпартаж з суду вёў mspring.online.

У ходзе паседжання суддзя пацвердзіў, што выданне накіравала скаргу на рашэнне камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму. Восьмага ліпеня скарга рэдакцыі паступіла ў суд мінскага эканамічнага суда. Газета нязгодная, што ў матэрыялах «У што выліваецца нецярпімасць да вычварэнцаў» і «Лірычных пачуццяў нацягнутыя струны» ёсць прыкметы экстрэмізму.

Юрыст выдання Станіслаў Леўчанка дапоўніў свае пярэчанні на працэсе. Ён заявіў, што экспертная камісія ў сваім заключэнні падмяняе паняцці, у тым ліку і тым, што разглядае ЛГБТ як сацыяльную групу:

"У заканадаўстве Рэспублікі Беларусь ЛГБТ як сацыяльная група не вылучаюцца", – заявіў ён.

Акрамя таго, ён фактычна прыраўняў геяў да педафілаў:

"З 849 дзяцей, якія пацярпелі ад дзеянняў педафілаў у 2018м – пачатку 2019-га года, каля 30% хлопчыкаў. Яны падвергліся сэксуальным замахам з боку мужчын нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі, пры гэтым удзельная вага такіх злачынстваў узрастае", – заявіў падчас суду Леўчанка.

Таксама ён заявіў, што ў старажытнагрэчаскай мове словы «педэраст» і «педафіл» з’яўляюцца сінонімамі.

У канцы ён папрасіў прыпыніць працэс у сувязі з разглядам скаргі ў судзе мінскага эканамічнага суда. Яго апанент, супрацоўнік Ленінскага РАУС Яўген Слаўнікаў, хадайніцтва падтрымаў.

Калі суддзя Аляксандр Бушкевіч выдаліўся для прыняцця рашэння, адзін з прыхільнікаў «Вячэрняга Магілёва» запрасіў гледачоў пасля суда сабраць подпісы ў падтрымку газеты на імя прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Для гэтага ён раздаў жадаючым папяровыя варыянты дакумента.

«Мы не жадаем, каб у нас насаджаліся каштоўнасці ЛГБТ-супольнасці і праводзіліся гей-парады, каб вычварэнцы атрымалі магчымасць афармляць у ЗАГСе сваё распуснае сужыццё, усынаўляць нармальных дзяцей і нявечыць іх псіхіку, ламаць іх лёсы і разбэшчваць», – гаворыцца ў паведамленні.

У ім таксама сцвярджаецца, што «з дапамогай гэтага публічнага працэсу Магілёў хочуць ператварыць у самы педэрастычны горад Беларусі».

Па вяртанні суддзя Аляксандр Бушкевіч абвясціў рашэнне: працэс над «Вячэрнім Магілёвам» за экстрэмізм прыпынены да таго часу, пакуль сваё рашэнне не вынесе мінскі эканамічны суд.

Прыхільнікі газеты лічаць вынік часовай перамогай.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства