Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-06-04T10:31:00+0300 2019-06-25T16:47:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма"Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Падзея: Вялікі фестываль “Кіламетр грамадскай актыўнасці” прайшоў у Мінску першага чэрвеня. Розныя беларускія грамадскія арганізацыі прадставілі свае актыўнасці, і кожны жадаючы мог наведаць шэраг майстар-класаў, лекцый, дыскусій па тэмах экалогіі, гендэру, мовы і культуры. Увага рубрыкі - да арганізацый, якія займаюцца правамі чалавека.

Хроніка: Пра апошнія навіны наконт барацьбы супраць акумулятарнага завода ў Берасці распавядае блогер і актывіст Сяргей Пятрухін.

Каментар:  Мітынг руху “Маці 328” прайшоў  30 траўня У Мінску. Гэта першае санкцыянаванае масавае мерапрыемства за ўсю гісторыю існавання Матчынага руху. Пра мітынг у кантэксце пытання права на мірныя сходы, а таксама наяўнасць дыскрымінацыі асуджаных па “наркатычным” артыкуле распавядае праваабаронца Павел Сапелка.

У музычных паўзах - кампазіцыі ў выкананні гурта Akute

http://spring96.org/wp-content/uploads/2018/08/2019-06-04_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства