13 траўня - новы разгляд "экстрэмісцкай" справы Глеба Рубанава Дапоўнена

2019 2019-05-11T10:56:00+0300 2019-05-15T18:05:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubanay.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Глеб Рубанаў. Фота "Новы час"

Глеб Рубанаў. Фота "Новы час"

Як паведамляе "Новы час", Глеба Рубанава раптам выклікалі ў Савецкі РУУС на 9 гадзін раніцы 11 траўня. Хаця раней яму выдалі позву ў суд на 16 траўня.

«Не выключана нічога. З аднога боку, гэта роўна 72 гадзіны да раніцы панядзелка (пахне Акрэсціна). З іншага боку не выключаны разгляд адміністрацыйнай справы — у маім разуменні гэта можа адбыцца, як у будынку РУУС (без гледачоў), так і ў судзе», — паведаміў Глеб на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

11 траўня Глеб разам з адвакатам прыехаў у РУУС, дзе іх азнаёмілі з новым пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні і матэрыяламі справы, а таксама даведаўся, што судовае пасяджэнне адбудзецца ўсё ж не 16, а 13 траўня ў 10.00 у судзе Савецкага раёна.

"Мне ўручылі новы пратакол і далі нарэшце позву ў суд на 13 чысло. Я мяркую, што канваір у судзе, які выпісваў мне позву на 16 траўня, памыліўся", сказаў Глеб Рубанаў. 

Нагадаем, IT-кансультант Глеб Рубанаў быў затрыманы ў ноч з 6 на 7 траўня. Прыкладна ў 4:30 яго выманілі ў двор званком на хатні тэлефон: быццам нехта пашкодзіў яго аўтамабіль і трэба разабрацца. Але ў выніку міліцыянты сярод ночы завезлі яго ў Савецкі РУУС, дзе паведамілі пра затрыманне да суда.
Глеб Рубанаў правёў 31 гадзіну на Акрэсціна, там ён абвясціў галадоўку, быў пазбаўлены магчымасці спаць, бо па матрацы бегалі насякомыя.

Раніцай 8 траўня Глеба Рубанава прывезлі ў Савецкі суд Мінска, дзе мусіў адбыцца разгляд яго справы за нібыта экстрэмісцкі пост у сацыяльных сетках. Але замест гэтага ў судзе Глебу ўручылі позву ў суд на 16 траўня — які, імаверна, цяпер можа не адбыцца ў прызначаную дату.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства