Справаздача па маніторынгу мірнага сходу 26 красавіка 2019 года ў Мінску

2019 2019-04-28T20:45:00+0300 2019-04-29T09:07:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shliah-2019-1-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 красавіка 2019 года года ў Мінску прайшло традыцыйнае шэсце "Чарнобыльскі шлях", прысвечанае 33-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Высновы:

  1. Сход насіў мірны характар ​​(калі "арганізатары маюць мірныя намеры і сход мае негвалтоўны характар" (паводле Кіруючых прынцыпаў па свабодзе мірных сходаў АБСЕ). Удзельнікі/-цы не выкарыстоўвалі заклікі да гвалтоўных дзеянняў і вайны, не ўжывалі і ня правакавалі гвалт. Сваімі дзеяннямі ўдзельнікі/-цы мірнага сходу не парушалі грамадскі парадак, правілы дарожнага руху і не ўяўлялі пагрозы грамадскай бяспекі, а таксама не парушалі правы і свабоды іншых асоб.
  2. Перашкод працы незалежных назіральнікаў/-ніц і СМІ не зафіксавана.
  3. У ходзе мірных сходаў адсутнічала магчымасць ідэнтыфікаваць частку супрацоўнікаў/-ніц праваахоўных органаў, паколькі яны былі ў грамадзянскай форме адзення, без ідэнтыфікацыйных знакаў.
  4. Неабходнасць атрымання дазволу ад уладаў для правядзення мірнага сходу і неабходнасць аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, медыцынскага абслугоўвання і ўборцы тэрыторыі з'яўляецца адвольным абмежаваньнем права на мірныя сходы.
  5. Супрацоўнікі/-цы праваахоўных органаў не забяспечылі бесперашкодны рух калоны людзей на пешаходных пераходах па ўсім маршруце шэсця.
  6. Затрыманняў удзельнікаў/-ніц сходу не зафіксавана.

Метадалогія маніторынгу

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Праваабарончы цэнтр "Вясна" праводзяць сістэматычнае назіранне за мірнымі сходамі ў Беларусі на падставе распрацаванай метадалогіі маніторынгу. Яна ўключае ў сябе: набор і навучанне назіральнікаў/-ніц прынцыпам грамадскага кантролю, міжнародным стандартам правядзення мірных сходаў і метадалогіі назірання; запаўненне анкеты назірання падчас вочнага кантролю; апрацоўка анкет і напісанне маніторынгавай справаздачы. Анкеты назірання за мірнымі сходамі распрацаваны сумесна праваабарончымі арганізацыямі і ўключаюць пытанні аб магчымасці выканання назіральнікамі/-цамі і журналістамі/-камі сваіх функцый, аб паводзінах арганізатараў і ўдзельнікаў/-іц мірнага сходу, супрацоўнікаў/-ніц праваахоўных органаў, а таксама наяўнасць на мірным сходзе хуткай дапамогі і медыцынскіх работнікаў. Назіральнікі і назіральніцы дапускаюцца да назірання толькі ў выпадку згоды на выкананне правіл і прынцыпаў назірання (незалежнасць і палітычная нейтральнасць; апісанне фактаў, а не меркаванняў; неўмяшанне ў падзею, за якім назіраюць; прыхільнасць прынцыпам права: адмова ад любых формаў гвалтоўных дзеянняў і дыскрымінацыйных практык; для правільных паводзінаў). Падчас выканання сваіх абавязкаў назіральнікі і назіральніцы па магчымасці трымаюцца асобна ад удзельнікаў/-іц. Яны пазначаныя пасведчаннямі і сінімі камізэлькамі з надпісам "# СontrolBY".

Папярэдняя інфармацыя

26 красавіка ў Беларусі традыцыйна праходзіць памятная акцыя, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Звычайна мірны сход праходзіць у фармаце шэсця ад кінатэатра "Кастрычнік" да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў, дзе завяршаецца мітынгам.

22 красавіка ў СМІ і сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя, што арганізатары акцыі "Чарнобыльскі шлях" у 2019 годзе (кааліцыя палітычных і грамадскіх арганізацый) атрымалі дазвол ад Мінгарвыканкама на правядзенне акцыі ў традыцыйным фармаце па звычайным маршруце. Згодна з дзеючым законам "Аб масавых мерапрыемствах" ад арганізатараў патрабуецца заключыць дагаворы і аплаціць паслугі па ахове грамадскага парадку, медыцынскага абслугоўвання, ўборцы тэрыторыі пасля масавага мерапрыемства. 25 красавіка, за дзень да правядзення акцыі, арганізатары сабралі прэс-канферэнцыю і абвясцілі аб тым, што адклікаюць сваю заяўку, адмаўляюцца ад правядзення акцыі "Чарнобыльскі шлях" з-за немагчымасці аплаціць паслугі ГУУС па ахове правапарадку (папярэдні кошт склаў 5737 рублёў або 2400 еўра ў эквіваленце).

Таксама варта адзначыць, што звычайны маршрут шэсця быў ускладнены будаўнічымі праца па вуліцы Сурганава.

Падчас правядзення мірных сходаў вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 7 назіральнікаў/-ніц, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі пазначаныя належным чынам. Трое з іх прадстаўлялі Міжнародную Сетка Назіральнікаў (ION). Яны былі пазначаныя шэрымі камізэлькамі з надпісам "Observer Назіральнік" і мелі пры сабе пасведчанні.

Падчас мірнага сходу былі адзначаны наступныя факты:

- Да пачатку акцыі на месцы збору ўдзельнікаў/-ніц (пляцоўка перад будынкам Акадэміі навук, пр. Незалежнасці, 66) прысутнічала не менш як 45 супрацоўнікаў праваахоўных органаў у грамадзянскай форме адзення, на бліжэйшых вуліцах знаходзіўся спецтранспарт: аўтазакі, аўтобусы, мікрааўтобусы, машыны ДПС.

Супрацоўнікі міліцыі ў форме падыходзілі да прысутных на месцы збору (да тых, у каго была сімволіка і/або плакаты), рабілі заўвагі, казалі, што мітынг незаконны. Была агучана інфармацыя аб тым, што месца афіцыйнага мерапрыемства - "Кіеўскі сквер", і неабходна прайсці туды.

- У 18.21 пачалося шэсце калоны, прысутнічала не менш як 76 чалавек, скрыжаванне пр. Незалежнасці і вул. Сурганава калона праходзіла праз падземны пераход. Каля 19.20 калона дайшла ды Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў, дзе на пляцоўцы каля храма на працягу паўгадзіны працягваўся мітынг. У мітынгу ўзялі ўдзел не менш за 60 чалавек. Асноўныя тэзісы, якія гучалі на мітынгу: супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС; за адмену пастановы Савета міністраў, якое рэгулюе аплату паслуг на масавых мерапрыемствах; Астравецкая АЭС - пагроза бяспекі Беларусі.

- Каля месца правядзення мітынгу адзначана машына хуткай дапамогі, шмат транспарту праваахоўных органаў: аўтамабіль міліцыі, 2 мікрааўтобусы, 2 пасажырскіх аўтобусы, аўтамабіль з відэазапісваючай апаратурай.

- На месцы збору, падчас шэсця і на месцы мітынгу прысутнічала 6 супрацоўнікаў у форме "Міліцыя", 10 супрацоўнікаў у форме "ДАІ" (знаходзіліся пераважна на скрыжаваннях) і не менш за 80 супрацоўнікаў/-ніц праваахоўных органаў у грамадзянскай форме адзення з адметнымі прыкметамі (апазнаць іх можна было па рацыях, ручных відэакамерах і іншых спецыфічных прыкметах). На месцы збору ўдзельнікаў/-ніц знаходзіліся прадстаўнікі кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама. Заўважаныя нажы ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў у грамадзянскай форме адзення. Знаходжанне супрацоўнікаў/-ніц міліцыі на мірных сходах у грамадзянскай форме адзення не дазваляе ўдзельнікам/-цам разумець іх функцыі і паўнамоцтвы, а таксама не спрыяе камунікацыям і эфектыўнаму рашэнню складаных або канфліктных сітуацый, не дазваляе праваахоўным органам весці сваю дзейнасць празрыста і падсправаздачна.

Зафіксаваныя 2 лятальныя беспілотныя апараты (дроны).

Выкарыстаныя лозунгі: "Жыве Беларусь!", рэлігійны гімн "Магутны Божа".

Скарыстаная сімволіка: бел-чырвона-белыя сьцягі, бел-чырвона-белыя сцягі з гербам Пагоня, знакі радыяцыйнай небяспекі, бел-чырвона-белыя стужкі на вопратцы, кветкі.

Выкарыстаныя плакаты: "2018 год смяротнасць - 134621 чалавек, натуральны прырост - мінус 23371 за 2019 год памерла 42352 чалавек гэта генацыд? Хто адкажа?","Сацыяльна-эканамічны Чарнобыль значна страшней атамнага Чарнобыля! За апошнія 25 гадоў насельніцтва Рэспублікі Беларусь скарацілася больш чым на 700 тыс. чалавек","Чарнобыль 2019 Астравец Лукашэнка".

Рэкамендацыі:

суб'ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

ініцыяваць змены ў нацыянальнае заканадаўства для прывядзення яго ў поўную адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды сходаў.

супрацоўнікам\-цам праваахоўных органаў, у тым ліку Дзяржаўтаінспекцыі:

ажыццяўляць ахову грамадскага парадку падчас мірных сходаў у форме, а таксама быць пазначанымі індывідуальнымі ідэнтыфікацыйнымі сродкамі (напрыклад, бэйджамі або нагруднымі знакамі);

прызначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі\-цамі, СМІ, арганізатарамі і ўдзельнікамі\-цамі мірнага сходу;

забяспечваць бесперашкодны рух калоны на пешаходных пераходах, арганізоўваць рух калоны з улікам прынцыпу інклюзіўнасці (калі магчыма, выключыць лесвіцы, падземныя пераходы, павышэнне бардзюраў). Пры неабходнасці вылучаць паласу на праезнай часткі для праходу калоны;

кіравацца міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды сходаў пры ажыццяўленні аховы правапарадку;

ня ініцыяваць прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у мірных сходах, паколькі гэта з'яўляецца адвольным абмежаваннем права на мірныя сходы, прадугледжанага міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь у сферы правоў чалавека;

не спаганяць аплату за паслугі аховы правапарадку пры рэалізацыі людзьмі права на мірны сход і права на выказванне меркавання;

пры ахове грамадскага парадку на мірных сходах выкарыстоўваць прапарцыйную колькасць спецыяльнай тэхнікі і прыцягваць прапарцыйную колькасць супрацоўнікаў/-ніц.

органам выканаўчай улады, Мінскаму выканаўчаму камітэту:

садзейнічаць рэалізацыі свабоды сходаў у Беларусі, не ўсталёўваць празмерных адміністрацыйных працэдур, ініцыяваць дыялог з арганізатарамі, ўстрымацца ад адвольных абмежаванняў месцаў правядзення мірных сходаў, не патрабаваць аплаты паслуг па ахове правапарадку, медыцынскага абслугоўвання і ўборцы тэрыторыі пры правядзенні мірных сходаў.

камунальным і медыцынскім службам:

не спаганяць аплату за свае паслугі пры рэалізацыі людзьмі права на мірны сход і права на выказванне меркавання.

органам судовай улады:

не прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у мірных сходах, паколькі гэта з'яўляецца адвольным абмежаваннем права на мірныя сходы, прадугледжанага міжнароднымі абавязкамі Рэспублікі Беларусь у сферы правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства