Дзень Волі ў Мінску: затрыманы Зміцер Дашкевіч Відэа Дапоўнена

2019 2019-03-24T15:03:31+0300 2019-03-25T01:55:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzen_voli_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень Волі ў Кіеўскім скверы. Фота: ПЦ "Вясна"

Дзень Волі ў Кіеўскім скверы. Фота: ПЦ "Вясна"

У Мінску ў Кіеўскім скверы 24 сакавіка адбыўся санкцыянаваны ўладамі мітынг-канцэрт, прымеркаваны да 101-годдзя са дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра тры затрымання падчас канцэрту.

Як паведаміла "Радыё Свабода" а 13:40 на ўваходзе ў Кіеўскі сквер затрыманая актывістка Наталля Басалыга. Пазней стала вядома, што яна знаходзіцца ў РАУС Цэнтральнага раёну г. Мінска. Яе затрымлівалі два супрацоўнікі міліцыі ў форме. Яны не прадстаўляліся і не тлумачылі прычынаў затрымання. 

У 15:45 Наста Дашкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміла, што затрыманы актывіст Зміцер Дашкевіч. Гэта адбылося пасля яго выступа на сцэне дазволенага ўладамі свята "Дзень Волі". Актывіст заклікаў прысутных прыйсці ў Курапаты, а таксама заклікаў павіншаваць з Днём Волі праваахоўнікаў і іншых.

У стрыме "Радыё Свабода" жонка актывіста паведаміла, што яго затрымлівалі каля шасці чалавек у цывільным, пасля чаго павялі ў сіні мікрааўтобус.

А 16:20 палітык Віталь Рымашэўскі паведаміў журналісту "Радыё Свабода", што пры спробе атрымаць тлумачэнні ў супрацоўнікаў міліцыі наконт затрымання актывіста, атрымалі рэзкую адмову. Арганізатарам мерапрыемства паведамляюць, што Зміцер Дашкевіч не затрыманы.

У 16:30 стала вядома, што па невядомай прычыне затрыманы палітык, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі. У хуткім часе яго адпусцілі. У стрыме "Радыё Свабода" палітык паведаміў, што яго затрымалі каля дзіцячай пляцоўкі. Супрацоўнікі міліцыі яго пасадзілі ў мікрааўтобус і павезлі ў невядомым накірунку, але хутка вярнулі на канцэрт. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі яму сказаў: "Не правакуйце міліцыю, не здымайце людзей у штацкім!" Як пазней паведаміў Віталь Рымашэўскі яго затрымлівалі нібы за тое, што ён здымаў міліцыянтаў, якія затрымлівалі Дашкевіча.

Арганізатарам мерапрыемства супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што Зміцер Дашкевіч будзе адпушчаны, калі скончыцца канцэрт. Але па заканчэнні канцэрту і трох гадзін затрымання актывіст адпушчаны не быў.

У РАУС Цэнтральнага раёна г. Мінска а 19:20 Насты Дашкевіч паведамілі, што яе супруга Зміцера ў іх няма. Адмаўляюць яго знаходжанне ў іх супрацоўнікі ізалятара часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна. У 20 гадзінаў палітык Павел Севярынец напісаў у сябе на старонцы ў фэйсбуку, што напісалі ў міліцыі заяву аб знікненні чалавека.

А 22 гадзіне Севярынец паведаміў у фэйсбуку: "Пазваніў на тэлефон даверу ГУУС. Вельмі падобна, што Зміцер там. Падазраем, што заўтра яго павязуць у Цэнтральны суд (Кірава, 21)"

Пазней стала вядома, што Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Меркавана, заўтра, 25 сакавіка, адбудзецца суд.

Інфармацыя ўдакладняецца.

Дзень Волі ў Мінску: затрыманы Зміцер Дашкевіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства