Берасце, Гомель, Светлагорск: экалагічныя балячкі Беларусі Фота

2019 2019-03-04T11:52:51+0300 2019-03-04T11:52:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/berascie-2019-03-03-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Кармленне галубоў" у Берасці. Фота: "Берасцейская Вясна".

"Кармленне галубоў" у Берасці. Фота: "Берасцейская Вясна".

Берасце. Чарговая акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем адбыоася ў мінулую нядзелю ў горадзе над Бугам. На самым пачатку “кармлення галубоў” былі затрыманыя журналісты-фрылансеры Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук. Іх даставілі ў апорны пункт міліцыі. Да Алеся Ляўчука была выкарыстана фізічная сіла.

Тым часам каля 200 берасцейцаў абменіваліся апошняй інфармацыяй датычнай будовы і запуску акумулятарнага завода. Затым людзі прайшліся па вуліцах горада. Каб не даваць падстаў дзеля неадэкватных дзеянняў міліцыі праціўнікі будовы завода АКБ прытрымліваліся правілаў дарожнага руху.

berascie-2019-03-03-2.jpg
"Кармленне галубоў" у Берасці. Фота: "Берасцейская Вясна".

Завяршылася нядзельнае кармленне галубоў ля кінатэатра “Беларусь”.

Гомель. Больш за сто чалавек сабраліся ў нядзелю ў адным з двароў Навабеліцкага раёна. Прычына, якая прымусіла людзей у свой выхадны пакінуць цёплыя дома і кватэры, - пратэст супраць працы ААТ "Гомельшпалеры", дакладней - адной з нядаўна уведзеных тэхналагічных ліній фабрыкі. Год таму прадпрыемства запусціла новую вытворчасць вінілавых шпалер, піша TUT.BY.

 З тых часоў людзі скардзяцца на моцны атрутны пах у акрузе і гул і параўноўваюць тое, што адбываецца з чарнобыльскай катастрофай у асобна ўзятым мікрараёне.

Пратэст супраць працы ААТ
Пратэст супраць працы ААТ "Гомельшпалеры". Фота: TUT.BY

Да жыхароў выйшлі старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Сушчэвіч, галоўны санітарны лекар вобласці Аляксандр Тарасенка і намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы шпалернай фабрыкі Віктар Кушнер.

- Мы клікалі адміністрацыю горада і фабрыкі, а «на распяцце» яны кінулі вас, - абурыліся прысутныя. За гэты год у іх назапасілася шмат прэтэнзій і пытанняў, але галоўны: калі іх перастануць «цкаваць»?

Пратэст супраць працы ААТ Пратэст супраць працы ААТ "Гомельшпалеры". Фота: TUT.BY

Мясцовы жыхар Сяргей Бабіцкі упэўнены, што ўсе праблемы з-за таго, што на прадпрыемстве, калі набывалі новыя лініі, зэканомілі на печы дапалу. Ваенны фізік па адукацыі, ён кажа, што перашуфляваў гару спецыяльнай літаратуры - і цяпер, лічыць, разбіраецца ў вытворчасці вінілу не горш за інжынераў.

- Пры вытворчасці вылучаецца хлорысты вініл. Гэта канцэраген. Калі ў паветры гэты пах, гэта азначае, што ёсць перавышэнне ПДК ў разы.

Чыноўнікі запэўніваюць: усё пад кантролем. Хоць і прызнаюць, што праблемы ёсць: да прыкладу, тыдзень таму праца ўчастка на шпалернай фабрыцы зноў была прыпыненая.

svetlagorsk-piket-2019-03-02.jpg
Светлагорскія экалагічныя актывісты – у падтрымку берасцейцаў.

Светлагорск. Мясцовыя экалагічныя актывісты вышлі на цэнтральную плошчу горада, каб падтрымаць мітынгуючых берасцейцаў.

“Мы супраць шкодных вытворчасцяў, супраць шкодных выкідаў з завода беленай цэлюлозы!”, - напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку праваабаронца  Алена Маслюкова 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства