viasna on patreon

Ці кампенсуе суд незаконна знішчаныя кнігі?

2019 2019-02-07T12:07:06+0300 2019-02-07T12:39:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biblioteka_knigi_argentina_4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ПЦ "Вясна" стала вядома, што прызначана дата разгляду справы па незаконнаму знішчэнню літаратуры Ігара Багачака на 18 лютага. Працэс пачнецца ў 14.30 у суде Савецкага раёна г. Мінска. 

Грамадскі актывіст накіраваў пазоў, у якім прасіў спагнаць з дзяржавы на яго карысць 700 беларускіх рублёў за знішчаныя без пастановы суда кнігі і друкаваныя выданні, што былі канфіскаваныя ў яго падчас агляду ў сакавіку 2017 года. Адказчыкам выступіць фінансавы аддзел адміністрацыі Савецкага раёна, а трэцяй асобай заяўлена ўпраўленне ўнутраных спраў гэтага ж раёна. 

Нагадаем, напярэдадні Дня волі – 23 сакавіка 2017 года – да актывіста прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Савецкага РУУС г. Мінска. Яны нібыта шукалі зброю, выбуховыя рэчавы, аднак замест гэтага забралі 70 кніг і іншых друкаваных выданняў, а ў адносінах да Ігара Багачака склалі пратакол па арт. 17.11 КаАП – “Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць”. Аднак справа да суда так і не дайшла, а кнігі ўсё адно былі знішчаныя. Ігар Багачак абскардзіў такія незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, за што у выніку адзін з іх быў пазбаўлены бягучай прэміі.

Цяпер справа за судом.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Ці кампенсуе суд незаконна знішчаныя кнігі?
н

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства