viasna on patreon

Чарговая адміністрацыйная справа за посты ў сацсетках

2019 2019-01-28T10:38:27+0300 2019-01-28T10:43:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikola_dzyadok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота прадастаўлена Мікалаем Дзядком

Фота прадастаўлена Мікалаем Дзядком

На Мікалая Дзядка завялі новую адміністрацыйную справу па арт. 17.11 КаАП (Выраб, распаўсюджванне і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Гэта ўжо трэцяя справа на актывіста за апошнія сем месяцаў, паведамляе "Новы Час"

"Завялі новую адміністратыўку, на гэты раз за "размещение экстремистских материалов в социальной сети Вконтакте". Разлік на тое што СМІ надакучыць аб гэтым пісаць і на сістэматычны пераслед перастануць звяртаць увагу", — піша ён у фэйсбуку.

Аб якіх канкрэтна матэрыялах ідзе гаворка — невядома. У каментары НЧ Мікола Дзядок адзначыў, што гэта могуць быць матэрыялы забароненых анархісцкіх груп:

"Пратакол я яшчэ не бачыў. Але час ад часу рэпошчу матэрыялы анархісцкіх сайтаў і груп, якія прызнаныя экстрэмісцкімі: "Прамень" і "Анархічны чорны крыж". Можа, прычапіліся да гэтага. А можа, і да чаго іншага. Пакуль дакладна я не ведаю".

Аб узбуджэнні справы актывіст даведаўся з позвы, якая прыйшла на ягоны адрас:

"24-га студзеня ўвечары прыходзіць позва з'явіцца 25-га студзеня зранку ў Фрунзенскі РУУС. Але саму позву я пабачыў толькі 26-га. Таму, вядома, нікуды не пайшоў"

Нагадаем, гэта ўжо трэцяя адміністрацыйная справа супраць журналіста НЧ за апошнія сем месяцаў. 

  • 12 ліпеня 2018 Мікола Дзядок быў затрыманы ля дома АМАПам і дастаўлены ў Фрунзенскі РУУС, а пасля ў суд Фрунзенскага раёну, дзе яму прысудзілі 20 базавых велічынь за "Дэманстрацыю нацысцкай сімволікі" (калажы і скрыншоты, у якіх высмейваецца нацызм).
  • 27 снежня 2018 Міколу Дзядка судзілі па тым жа артыкуле — за фота людзей са сцягам арганізацыі "Misantropic divizion", які ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Фота было прымацаванае да паста ў Фэйсбуку, дзе Мікалай крытыкуе людзей, якія дазваляюць сабе фота з сімпатызантамі неанацызму. Штраф — 40 базавых велічынь.
  • 17 студзеня 2019 позна ўвечары памежнікі знялі Міколу Дзядка з аўтобусу Вільня-Мінск, калі ён вяртаўся з вучобы, пасля чаго ўчынілі асабісты дагляд. Прычына праверкі не была ўдакладненая, але сам Дзядок звязвае гэта з унясеннем яго ў спісы "экстрэмістаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства