Тэрмін пайшоў. Ігара Комліка азнаёмілі з правіламі адбыцця «хатняй хіміі»

2018 2018-12-20T09:52:32+0300 2018-12-20T09:52:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fedunich-komlik-38.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Комлік у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Ігар Комлік у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

19 снежня спецыяліст Упраўлення выканання пакаранняў Фрунзенскага раёна Мінска Бычкова азнаёміла фігуранта "справы прафсаюза РЭП" Ігара Комліка з умовамі адбыцця абмежавання волі.

Ігар Комлік абавязаны знаходзіцца ва ўласнай кватэры штодня з 21 гадзіны да 6-й раніцы. У любы час дня і ночы дахаты да асуджанага могуць наляцець: АМАП, участковы - любы упаўнаважаны прадстаўнік МУС. Калі раптам Комлік спіць, родныя абавязаны яго абудзіць і «прадставіць правяраючым».

Як піша praca-by.info, у святочныя і выхадныя дні Ігар Комлік абавязаны неадлучна знаходзіцца ў кватэры, за выключэннем экстранных выпадкаў; нельга адлучацца нават у краму альбо выгуляць сабаку каля дома. Хоць, згодна з правіламі адбывання пакарання, інспекцыя можа дазволіць асуджанаму знаходзіцца на «прыдамавой тэрыторыі», аднак гэта больш тычыцца жыхароў прыватных дамоў, па сцвярджэнні інспектара.

- Інспектар параіла назапасіцца прадуктамі на чатыры дні навагодніх святаў, - сказаў прафсаюзны актывіст.

Выезд за межы Мінска, скажам, на дачу, забаронены; інспекцыя можа дазволіць наведванне дачы пры добрых паводзінах, і толькі праз тры месяцы.

Ігар Комлік працуе прадстаўніком прафсаюза РЭП па Мінску і Мінскай вобласці, а значыць, працоўныя абавязкі прадугледжваюць службовыя камандзіроўкі як мінімум у межах Мінскай вобласці.

- Я сказаў, што мае працоўныя абавязкі прадугледжваюць камандзіроўкі па Мінскай вобласці, на што інспектар выказала пажаданне, каб у камандзіроўкі ездзіў хто-небудзь іншы. Але папярэдне я павінен папярэджваць інспекцыю  і прадастаўляць адпаведныя дакументы. Камандзіроўкі магчымыя - калі інспекцыя дазволіць, - сказаў Ігар Комлік.

Асуджанаму забаронена наведваць фізкультурна-аздараўленчыя, масава-спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, дзе прадаюць спіртныя і слабаалкагольныя напоі; яму забаронена ўжываць наркатычныя і псіхатропныя рэчывы.

Гэтая забарона проста павесяліла Ігара Комліка:

- Дзякуй роднай дзяржаве, якае клапоціцца аб маім здароўі.

Ігар Комлік пражывае ў адным доме з сынам: ён у кватэры 10, яго сын - у кватэры 40, дзе, дарэчы, прапісаны і Комлік. Сын можа наведваць бацьку, а вось Ігару Комліку забаронена прыходзіць у госці да сына.

9 лістапада Менскі гарсуд пад старшынствам Сяргея Хрыпача пакінуў у сіле прысуд па Справе прафсаюзаў. Суд прызнаў лідэраў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка вінаватымі ў парушэнні ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры) і прыгаварыў кожнага да 4 гадоў «хатняй хіміі» з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства