Магілёўскі журналіст падаў у суд на Савет Рэспублікі

2018 2018-12-12T10:26:54+0300 2018-12-12T10:26:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lapcevich-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лапцэвіч. Фота: mspring.online

Уладзімір Лапцэвіч. Фота: mspring.online

Карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча не пусцілі на паседжанне Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, нягледзячы на выдадзены раней дазвол, піша mspring.online.

Верхняя палата парламента трапіла ў непрыемную пікіроўку з магілёўскім журналістам. 27 верасня 2018 года Лапцэвіч звярнуўся да прэс-сакратара Савета Рэспублікі Вольгі Казловіч з заявай аб акрэдытацыі на Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Праз некаторы час яму прыйшоў адказ, што ён акрэдытаваны і можа атрымаць адпаведны бэйдж.

“Аднак калі я прыйшоў на паседжанне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, Казловіч мне заявіла, што ў акрэдытацыі мне адмоўлена,” – распавёў Лапцэвіч.

Прычынай гэтага стала, нібыта, недахоп месцаў для ўсіх жадаючых журналістаў. Натуральна, што для карэспандэнтаў дзяржаўных СМІ месцы знайшліся.

Пасля серыі скаргаў у Савет Рэспублікі Лапцэвіч адказаў старшыня камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Сірэнка. Ён заявіў, што нікому з журналістаў у акрэдытацыі ніхто не адмаўляў. Тое, што Лапцэвіч не патрапіў на пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі, Сірэнка растлумачыў «тэхнічнымі прычынамі».

Карэспандэнт БелаПАН лічыць, што прадстаўнікі Савета Рэспублікі прама парушаюць Закон «Аб СМІ», у якім гаворыцца аб недапушчэнні неабгрунтаванай адмовы ў акрэдытацыі журналістаў. Акрамя гэтага, Лапцэвіч упэўнены, што Савет Рэспублікі парушыў яго канстытуцыйнае права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi.

Дамагацца праўды Лапцэвіч будзе ў судзе Ленінскага раёна г. Мінска. 10 снежня ён накіраваў туды скаргу, у якой папрасіў прызнаць дзеянні службовых асоб Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу супярэчнымі заканадаўству.

“Я таксама хачу, каб Савет Рэспублікі прынёс мне і інфармацыйнай кампаніі БелаПАН выбачэнні,” – заявіў журналіст.

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіў у Магілёве 10-12 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства