Чарговая ахвяра артыкула 22.9 КаАП – журналіст Генадзь Барбарыч

2018 2018-12-12T08:52:57+0300 2018-12-12T08:53:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barbarych.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Барбарыч.

Генадзь Барбарыч.

Журналіста Генадзя Барбарыча будуць судзіць за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя. Згодна з завочна складзеным на яго пратаколам, яму трэба з’явіцца ў суд 13 снежня. Падставай з’яўляецца артыкул 22.9 адміністрацыйнага кодэкса - “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. Прычым, як паведамляе Радыё Рацыя, праваахоўныя органы спасылаюцца на матэрыял, які размешчаны на інтэрнэт–старонцы нашага радыё.

"У нядзелю ўвечары проста ў паштовую скрынку кінулі лістом пратакол, складзены па сумна вядомым артыкуле – праца без акрэдытацыі – артыкул 22.9 частка 2. Са мной ніхто асабіста не размаўляў, склалі пратакол завочна менавіта за матэрыял, які тычыцца «справы БелТА», калі я прыходзіў да будынка Следчага камітэта і запісаў Ірыну Леўшыну – галоўнага рэдактара," - распавядае Барбарыч.

Па словах Генадзя Барбарыча, вінаватым сябе ён не лічыць, таму што па Канстытуцыі яму гарантаванае права свабоднага збору і распаўсюду інфармацыі. На судзе журналіст, верагодна, скарыстаецца паслугамі юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў. Нагадаем, раней па падобных пратаколах пераследаваліся іншыя журналісты: Тамара Шчапёткіна з Бярозы, Таццяна Смоткіна з Глыбокага, Аліна Літвінчук і Яўген Скрабец з Берасця. 


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства