Нясвіжскі суд вярнуў чэснае імя заслужанаму працаўніку, кіраўніцтва агракамбіната – не жадае

2018 2018-11-28T08:12:56+0300 2018-11-29T12:29:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/syryca-uladzislau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сырыца.

Вячаслаў Сырыца.

Для кіроўцы-экспедытара СПК «Агракамбінат «Сноў» Вячаслава Сырыцы дзень 8 жніўня стаўся шчаслівым днём: праз суд ён змог вярнуць сваё чэснае імя - звання «Ганаровы Работнік», якое ён атрымаў, адпрацаваўшы  46 год, а таксама аднавіць статус сябра “праўлення” таго ж СПК.

Дапамаглі яму ў гэтым сябры Баранавіцкага аддзялення ПЦ “Вясна” і Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП.

Нагадаем падрабязнасці справы. Вячаслаў Сырыца – ад самага пачатку стварэння СПК «Агракамбінат «Сноў» працаваў на розных працах, апошнія гады –  кіроўцам-экспедытарам, развозіў па розных крамах Беларусі прадукцыю СПК, лічыўся адным з лепшых работнікаў, меў шмат узнагарод, прэмій, быў абраны сябрам праўлення, яму было прысвоена званне «Ганаровы Работнік». За ўсе гэтыя гады Вячаслаў Сырыца не меў ніводнай заўвагі.

На пенсію выйшаў у 2006 годзе, але была магчымасць працаваць і далей. І вось… вясной 2018 года раптоўна, раніцаю на пасяджэнні праўлення Сырыцы аб’яўляюць аб тым, што ён прыцягнуты да дысцыплінарнага і матэрыяльнага пакарання, а таксама пазбаўлены рознай матэрыяльнай дапамогі (надбавак, даплат і інш.), выведзены са складу праўлення і пазбаўлены звання «Ганаровы Работнік». Гэта быў проста шок! Перад гэтым з ім ніхто не паразмаўляў з кіраўніцтва, не разабраўся ў чым справа і вось такое.

Як потым стала вядома, кантрольныя прыборы паказалі часовы перарасход паліва падчас адной з паездак. Машына, на якой працаваў Вячаслаў старая, дык усё магло быць. Машыну ніхто з механікаў па прыезду не аглядаў, Сырыцу ніхто не апытаў, у чым справа,  але вынік чамусьці зрабілі тэрміновы - скраў паліва ў колькасці прыкладна 5-ці літраў. Без ніякіх доказаў. І нават копію рашэння праўлення пасаромеліся яму выдаць.

Ашаломлены такімі падзеямі Вячаслаў Сырыца звярнуўся па дапамогу да баранавіцкіх праваабаронцаў Сяргея Гоўшы і Аляксандра Вайцешыка, якія аказалі яму неабходную прававую дапамогу, распавялі якія неабходныя дакументы для падачы скаргі ў суд і дапамаглі скласці іскавую заяву ў суд Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці і абаранялі яго ў судзе.  

Суддзя Нясвіжскага суда Вольга Крупец пасля вывучэння ўсіх акалічнасцяў справы прыняла рашэнне:

Прызнаць несапраўдным рашэнне праўлення СПК “АК Сноў” ад 14 красавіка 2018 года № 4 у частцы прыцягнення Сырыцы Вячаслава Антонавіча да дысцыплінарнай адказнасці ў выглядзе вымовы, пазбаўлення 100% прэміяльных выплат за красавік, май, чэрвень 2018 года, вывядзення са складу праўлення кааператыва і пазбаўлення звання “Ганаровы работнік”;

адмяніць накладзенае на Сырыцу В.А. рашэннем праўлення СПК  “АК Сноў” ад 14 красавіка 2018 года № 4 дысцыплінарнае спагнанне ў выглядзе вымовы;

спагнаць з СПК “АК Сноў” на карысць Сырыцы В.А. прэміяльныя выплаты за красавік 2018 года у памеры 214, 03 рублей, за май 2018 года – 47,08 рублей, за чэрвень 2018 года -- 360, 06 рублей;

спагнаць з СПК “АК Сноў” дзяржаўную мыту ў даход дзяржавы ў суме 73 рублі 50 капеек.   

Гэтае рашэння ніхто не апратэстоўваў, яно  ўступіла ў  законную сілу 24 жніўня 2018 года.

Адна кіраўнік СПК “АК Сноў”, ён жа адначасова і сябра Савета Рэспублікі Мікалай Радаман да гэтага часу не жадае выконваць рашэнне Нясвіжскага суда.

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша, каментуючы пазіцыю дырэктара СПК “Сноў”, кажа аб тым, што мясцовы чыноўнік, відаць, лічыць сябе генералам, якому закон не пісаны.

“Але ў яго была магчымасць на працягу 10 дзён абскардзіць рашэнне суда, - не абскардзіў, бо не было матываў абскарджваць. Лічу рашэнне Нясвіжскага суда справядлівым і абавязковым для выканання кіраўніцтвам  СПК “АК Сноў”. Свае памылкі Мікалай Радаман павінен выпраўляць, а не станавіцца ў позу пакрыўджанага судом і памнажаць іх далей”.  

26 лістапада 2018 года Вячаслаў Сырыца з дапамогай праваабаронцаў падаў скаргу старшыні Нясвіжскага суда аб нявыкананні рашэння суда. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства