Фігурантку "справы БелТА" хочуць паставіць на ўлік у міліцыі. Ці законна гэта?

2018 2018-11-21T08:47:25+0300 2018-11-21T11:31:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Журналістка парталу Tut.by Ульяна Бабаед паведаміла ў Фэйсбуку пра званок следчага са Следчага камітэту з патрабаваннем стаць на ўлік у міліцыі. Журналістка здзівілася: хіба ставяць на ўлік да прыгавору суду? Радыё Свабода запыталася ў журналісткі, пра які менавіта ўлік ідзе гаворка.

Кіраўнік прэсавай службы Следчага камітэту Сяргей Кабаковіч даў такі камэнтар да звестак пра патрабаванне, каб фігурантка «справы БелТА» Ульяна Бабаед стала ў міліцыі на ўлік «падазраваных і абвінавачаных».

«Калі гэтак абазначыў следчы, што гэта неабходна, значыць, неабходна. Асабіста я ў гэтым нічога ня бачу. Чалавеку, пра якога ідзе гаворка, усё было патлумачана», — сказаў Сяргей Кабаковіч.

Што думаюць пра сітуацыю праваабаронцы? Ці не парушае патрабаванне стаць на ўлік у міліцыі правы чалавека, які не асуджаны, а толькі пад следствам?

Павел Сапелко

Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павал Сапелка мяркуе, што ставіць на ўлік у міліцыі чалавека, адносна якога яшчэ не прынятая пастанова суду ці іншае працэсуальнае рашэнне, — гэта фармальна не супярэчыць беларускаму заканадаўству, але па сутнасці абмяжоўвае правы такога чалавека.

«Бо што такое ўлік? Фактычна гэта пэўныя абмежаванні правоў асобы, гэта абавязак браць удзел у пэўных прафіляктычных захадах. А калі чалавек адмовіцца ці не выканае нейкага з гэтых патрабаванняў, дык яго могуць абвінаваціць у непадпарадкаванні службовай асобе — а гэта новае злачынства. Між тым чалавек не прызнаны судом вінаватым. Дык чаму яго трэба абмяжоўваць у правах ды ставіць пад рызыку новага пераследу?»

Каго дазволена ставіць на прафіляктычны ўлік у міліцыі, вызначана ў законе «Аб асновах дзейнасці па прафіляктыцы правапарушэнняў». Паводле Паўла Сапелкі, у законе няма азначэння «падазраваныя і абвінавачаныя», але спектар «надзвычай шырокі і няпэўны».

«Вось глядзіце, якая фармулёўка ў артыкуле 28 наконт прафіляктычнага ўліку. На яго можна паставіць „грамадзяніна, адносна якога атрыманыя звесткі пра здзяйсьненьне дзеянняў, якія могуць стварыць пагрозу нацыянальнай бяспецы, нанесці шкоду дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам, правам, свабодам і законным інтарэсам іншых грамадзян ці прывесці да здзяйснення злачынства“. Гэта значыць, што можна вельмі шырока трактаваць учынкі людзей і ставіць іх на ўлік, у тым ліку на падставе нейкіх нявызначаных зьвестак, яшчэ да суду, што і ёсьць парушэньнем іх правоў», — мяркуе праваабаронца Павал Сапелка.

Паводле БелаПАН, у міліцыю выклікалі мінімум чатырох абвінавачаных па справе. Прычын пастаноўкі на ўлік ім не патлумачылі, але адзначылі, што ў выпадку няяўкі іх могуць даставіць у органы ўнутраных спраў прымусова.

Як стала пазней вядома, журналістаў выклікалі ў міліцыю для пастаноўкі на дактыласкапічны ўлік.

Чытаць па тэме:

«Рукі мылі?», або Што трэба ведаць пра дактыласкапічную рэгістрацыю ў Беларусі?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства