Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2018 2018-10-23T10:38:14+0300 2018-10-23T10:38:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Каментар”: Сітуацыя ў Брэсце вакол працы акумулятарнага завода застаецца напружанай. Нягледзячы на затрыманні, штрафы і арышты, на нядзельныя акцыі, так званыя “кармленні галубоў”, на плошчы Леніна прыходзіць усё больш і больш людзей. Ужо неаднойчы прыцягнутыя да адказнасці блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін, а таксама незалежныя журналісты, якія асвятляюць сітуацыю ў Брэсце, каментуюць апошнія падзеі.

Каментар эксперта": 16 кастрычніка ў судзе Светлагорскага раёна адбылося папярэдняе паседжанне па скарзе праваабаронцы Алены Маслюковай на рашэнне мясцовага райвыканкаму, які забараніў правядзенне ў горадзе шостага кастрычніка мірнай акцыі супраць працы завода беленай цэлюлозы. Праваабаронца вырашыла звярнуцца ў суд, бо лічыць, што такое рашэнне парушае канстытуцыйнае права грамадзян на мірныя сходы.

 “Падзея”: 19 кастрычніка шостую гадавіну свайго існавання адзначыла праваабарончая арганізацыя “Беларускі дакументацыйны цэнтр”. Яго кіраўніца Раіса Міхайлоўская распавядае пра планы на будучыню і апошнія дасягненні.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Litvintroll.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства