Берасце: суды за "кармленне галубоў" працягнуцца 4 кастрычніка.

2018 2018-10-01T13:21:29+0300 2018-10-04T11:28:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/astapuk-piatruhin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін і Канстанцін Астапук пасля суда 1 кастрычніка.

Сяргей Пятрухін і Канстанцін Астапук пасля суда 1 кастрычніка.

У судзе Ленінскага раёна Берасця  пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў Сяргея Пятрухіна і Канстанціна Астапука, затрыманага 30 верасня. Да суда яны  былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Па інфармацыі праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна,  у суд іх прывезлі каля 13 гадзін. Усіх, хто чакаў пасчатку судовага пасяджэння, паспрабавалі выдаліць з памяшкання, аднак калі праваабаронцы пачалі абурацца, на суд прывялі Астапука.

Ён паведаміў, што яго ў шпіталі біў нейкі капітан, а начальнік аддзела аховы грамадскага парадку Самасюк праводзіў "прафілактычныя" гутаркі, пагражаў і запалохваў.

Канстанцін Астапук у судзе. Канстанцін Астапук у судзе.

Суддзя Аляксандр Семянчук прыняў рашэнне перанесці суд над Астапуком на 4 кастрычніка, паколькі той не бачыў і не чытаў пратаколу, а таму запатрабаваў час на азнаямленне са справай. Суддзя выпісаў яму позву на 11-30.

Судзяць Сяргея Пятрухіна. На яго складзены пратакол па ч. 3 арт 23.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Пятрухін заявіў аб недаверы суддзі і запатрабаваў адваката. Разгляд справы перанесены на 4 кастрычніка а 10-30.

Пасля суду Сяргей Пятрухін коратка каментаваў падзеі: "Я быў гатовы да затрымання. У мяне было на майцы напісана "Прэч атруту- не заводу, гаспадарыць тут народу". Калі што са мной здарыцца, гэта будзе на яго сумленні, гэты чалавек здатны на ўсё!".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства