У ДАІ заплюшчваюць вочы на наезды на актывістаў

2018 2018-09-11T14:27:56+0300 2018-09-11T14:52:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/scrin_naezd.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ДАІ не ўбачыла парушэнняў правілаў дарожнага руху пры наездзе на пратэстоўцаў ля рэстарана “Поедем, поедим” у Курапатах.

25 жніўня, знаходзячыся ля ўвахода у рэстаранны комплекс “Поедем, поедим”, Валерый Рабцаў стаў сведкам фактычна наезда аўтамабіля “Фольксваген-Туарэг” на актывістаў Ніну Багінскую і Яўгена Афнагеля. Яны стаялі на дарозе каля варотаў рэстарана, калі да іх пад’ехаў гэты аўтамабіль. Пратэстоўцы не сталі перашкодай для кіроўцы, і ён, не збаўляючы хуткасці, працягнуў іх некалькі метраў на капоце свайго аўто.

scrin_naezd.png
Скрыншот з відэа Валерыя Рабцава

Валерый Рабцаў зафіксаваў інцыдэнт на відэа і ў хуткім часе звярнуўся з гэтым запісам у дзяржаўную аўтаінспекцыю з просьбай правесці праверку і прыцягнуць кіроўцу да адміністрацыйнай адказнасці.

Заяўнік спасылаўся на пункт 87.2 правілаў дарожнага руху, які пацвярджае супрацьпраўнасць дзеянняў кіроўцы “Фольксваген-Туарэг”. Згодна з ПДР, пры ўзнікненні перашкоды або небяспекі для руху, якія кіроўца ў стане выявіць (што і было ў дадзеным выпадку), ён абавязаны неадкладна прыняць меры да зніжэння хуткасці руху, ажно да спынення транспартнага сродку. І гэтага кіроўца не зрабіў.

Аднак у ДАІ наконт здарэння іншае меркаванне. У адказе на зварот Рабцава, за подпісам часова выконваючага абавязкі начальніка УДАІ УУС Мінаблвыканкама Віктара Ротчанкава, паведамляецца, што па выніках праведзенай праверкі адміністрацыйная справа спыненая ў сувязі з адсутнасцю падзеі адміністрацыйнага правапарушэння. Із такой фармулёўкі вынікае, што супрацоўнікі ДАІ адмаўляюць не проста наяўнасць правапарушэння, а ўвогуле наяўнасць спрэчнага інцыдэнту.

Валерый Рабцаў лічыць такі адказ незаконным і неабгрунтаваным, бо атрымліваецца, што прадстаўленаму відэазапісу не было дадзена ніякай ацэнкі. Зараз Рабцаў накіраваў скаргу ў абласную пракуратуру з  просьбай правесці паўторную праверку па падзеях, што адбыліся 25 жніўня ля рэстарана ў Курапатах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства