Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2018 2018-09-11T11:17:55+0300 2018-09-11T11:22:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Восьмага верасня ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў; З патрабаваннем адмяніць пакаранне лідарам незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку выступілі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў; На мінылых выходных у Мінску на спартыўных мерапрыемствах людзей затрымлівалі за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі, а дакладней, за бел-чырвона-белыя сцягі.

“Каментар”: Калі мы кажам пра права на распаўсюд інфармацыі, то думаем пра тую інфармацыю, якая распаўсюджваецца праз СМІ. Але што наконт распаўсюда літаратуры? Адносна нядаўна, то бок у савецкія часы, вялікая колькасць літаратурных твораў была пад жорсткай забаронай. І адзіным выхадам быў самвыдат. Як быў арганізаваны самвыдат у Мінску? Паслухаем успаміны Міколы Якімовіча – савецкага дысідэнта і арганізатара падпольнай сеткі самвыдату.

Асоба”: Якая яна – беларуская турма знутры? Як гэта – правесці пяць гадоў за кратамі, маючы пры гэтым статус палітычна зняволенага? Што значыць салідарнасць і лісты падтрымкі тады, калі гэта застаёцца амаль адзіным спосабам камунікацыі з блізкімі людзьмі? Былы палітвязень Мікола Дзядок распавядае Радыё Рацыя пра ліставанне, падтрымку з волі, стан медычнага абслугоўвання і адчуванне часу ў беларускай турме.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Zdob si Zdub.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства