Анатоля Лябедзьку аштрафавалі за прэс-канферэнцыю ў Курапатах

2018 2018-08-03T08:19:52+0300 2018-08-03T08:19:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liabedzka-anatol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Лябедзька. Фота Радыё Свабода.

Анатоль Лябедзька. Фота Радыё Свабода.

За ўдзел у прэсавай канферэнцыі каля брамы рэстарану «Поедем поедим» у Курапатах палітыка Анатоля Лябедзьку аштрафавалі на 50 базавых велічынь. 

Як паведамляе прэсавая служба АГП, адміністрацыйны працэс над Анатолем Лябедзькам адбыўся 2 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 23.34 КоАП «Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства». 

Нагадаем, 21 чэрвеня лідэры апазіцыі і абаронцы Курапатаў падсумавалі вынікі трохтыднёвых пратэстаў супраць рэстарану «Поедим поедим» у Курапатах, а таксама правялі прэс-канферэнцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства