Змітра Дашкевіча затрымлівалі за банэр „Курапаты – дарога смерці”

2018 2018-06-25T08:53:16+0300 2018-06-25T08:53:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kurapaty-baner-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Банэр каля рэстарана "Поедем поедим". Фота Яўгена Стрэльскага.

Банэр каля рэстарана "Поедем поедим". Фота Яўгена Стрэльскага.

Змітра Дашкевіча позна ўвечары 23 чэрвеня затрымалі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Раней у той дзень  быў затрыманы жыхар Ваўкавыска Валерый Жабрак, які вёз з Курапат расцяжку з надпісам «Курапаты — дарога смерці». Дашкевіч з сябрамі паехаў высветліць лёс Жабрака, і тады затрымалі і яго.

Дашкевіч знаходзіўся ў Бараўлянскім РАУС. Сярод ночы яго вызвалілі.

Як паведаміў БелаПАН Зміцер Дашкевіч, ужо пасля паўночы, калі актывісты сыходзілі з урочышча, яму патэлефанаваў кіроўца, які перавозіў банэры. Яго спынілі супрацоўнікі ДАІ і прапанавалі праехаць у Бараўлянскі аддзел Менскага РУУС нібыта для праверкі на прадмет перавозкі небяспечных рэчаў. Абаронцы Курапатаў паехалі ў аддзел РУУС, каб падтрымаць кіроўцу.

„Там да нас падышоў нарад, мяне затрымалі, склалі пратакол за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства па арт 23.34 КаАП. Пратрымалі ў аддзеле каля дзвюх гадзін, пасля чаго адпусцілі”, — паведаміў Дашкевіч.

Паводле яго слоў, прычынай затрымання стала незадаволенасць міліцыі банарамі. 22 чэрвеня прыблізна ў 13 гадзін Дашкевіч каля забаўляльнага комплексу з рэстаранам „Поедем поедим” устанавіў на драўляных канструкцыях дзве вялікія расцяжкі. Адна з іх была размешчаная каля ўваходу ў комплекс, другая — уздоўж плота, каб яе можна было ўбачыць з транспарту, праязджае па Менскай кальцавой аўтамабільнай дарозе. На двух расцяжках быў адзін і той жа надпіс — „Курапаты — дарога сьмерці”. Так называўся артыкул Зянона Пазьняка, які быў апублікаваны ў газеце „Літаратура і мастацтва” ў чэрвені 1988 года і ў якой распавядалася пра расстрэлы ва ўрочышчы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Акцыі супраць працы забаўляльнага комплексу з рэстаранам праходзяць штодня з 31 траўня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства