"Справа прафсаюзаў": фэйкавая скрыня, ананімныя лісты, знікненне 800 пратаколаў допыту

2018 2018-06-15T09:41:52+0300 2018-06-15T09:43:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fiadynich_g.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч. Фота ПЦ "Вясна"

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч. Фота ПЦ "Вясна"

Лідэры прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік азнаёміліся з матэрыяламі «Справы прафсаюзаў». Фігуранты справы не прызналі віну ў поўным аб'ёме, адмовіліся пісаць прашэнне аб памілаванні і падалі хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы. Уражаннямі пра «справу прафсаюзаў», яго судовых перспектывах і магчымых сцэнарах развіцця падзей Генадзь Фядыніч падзяліўся з сайтам praca-by.info.

«Хто і навошта трымаў «Справа прафсаюзаў» пад сукном з 2011 года?»

- Калі следзтва скончылася, я скарыстаўся сваім правам і падаў хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы. Я ў поўным аб'ёме не прызнаю прад'яўленых мне абвінавачванняў і лічу, што «Справа прафсаюзаў» носіць цалкам палітычны характар. Інакш хто і навошта трымаў яго пад сукном з 2011 года? Чаму справа раптам усплыла ў жніўні 2017?

 «З-за нашай працы вырашылі прыціснуць прафсаюз. Зачыстка няўгодных працягнецца»

- Я лічу, што за мінулыя гады прафсаюз дзякуючы сістэмнай працы набыў вядомасць у грамадстве як арганізацыя бескампрамісная, якая настойліва адстойвае правы членаў прафсаюза і якая дае бясплатныя кансультацыі сотням, тысячам людзей, у тым ліку і не сябрам прафсаюза. І самае галоўнае: РЭП - арганізацыя, здольная аб'яднаць людзей для абароны сваіх законных інтарэсаў і правоў. Я перакананы: менавіта з-за нашай працы вырашылі прыціснуць прафсаюз, не даючы яму паўнавартасна працаваць. З улікам таго, што праз два гады ў Беларусі адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Таму і пачалася зачыстка няўгодных, якая, па ўсёй верагоднасці, будзе мець працяг.

 «Прафсаюз не зарабляе грошы, нам каяцца няма ў чым»

- Чаму вы адмовіліся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі?

- Гэта стандартная практыка: у завяршэнне следчых дзеянняў следчыя заўсёды цікавяцца ў абвінавачаных: ці ня хочаце скарыстацца артыкуламі 86-88 прым. КПК? Калі ты прызнаеш віну, каешся і пішаш прашэнне з пакаяннем на імя кіраўніка дзяржавы, - у гэтым выпадку можна спадзявацца на памілаванне і вяртанне канфіскаванай маёмасці. Дапускаю, што гэтую норму цалкам можна прымяніць да камерсантаў, якія «забыліся», не захацелі ці сышлі ад падаткаабкладання. Аднак прафсаюз - грамадская арганізацыя, яна не зарабляе грошы, нам каяцца няма ў чым. Але мы: і я, і Ігар Комлік - лічым сябе абсалютна невінаватымі.

«Леў Талстой адпачывае»

- Якое ўражанне пакінула ў вас знаёмства з матэрыяламі крымінальнай справы?

- Справа вельмі «маленькая»: усяго 11 тамоў, па 600 старонак у кожным. Леў Талстой адпачывае. Знаёмства з матэрыяламі справы далося нялёгка: нам забаранілі фатаграфаваць матэрыялы справы. Усе нашы хадайніцтвы адхіліў кіраўнік следчай групы капітан Захараў з прычыны немэтазгоднасці.

 «Каму належыць фэйкавая паштовая скрыня і хто яе стварыў, у справе няма інфармацыі»

- У матэрыялах справы прысутнічае фэйкавая электронная скрыня, пра якую мы даведаліся ў 2016 годзе. Паштовая скрыня нібыта павінна належаць Ігару Комліку, спатрэбілася санкцыя пракуратура для яе ўскрыцця, як раптам выявілася, што Ігару Комліку пошта не належыць. Хто стварыў і каму належыць фэйкавы рахунак - у справе няма ніякай інфармацыі. Але на гэтай скрыні апынулася ананімная перапіска з нашымі калегамі з-за мяжы і электронныя копіі дакументаў нібыта з літоўскага банка. Менавіта гэтыя «дакументы», па ўсёй верагоднасці, паспрабуе легалізаваць следства ў якасці доказнай базы.

 

«Не глядзіце на дакументы; кіруйцеся паказаннямі некаторых сведак»

- Як вы ацэньваеце судовыя перспектывы «справы прафсаюзаў»?

- Калі б справа разглядалася ў рамках закона, то нават пракурор адправіў бы яе назад, не кажучы ўжо пра суд. Ніякай доказнай базы, якая абапіраецца на сапраўдныя дакументы, у справе не існуе. Следства як быццам загадзя дае наводку пракурору: «Не глядзіце на дакументы, кіруйцеся нашымі высновамі, у тым ліку паказаннямі некаторых сведак, з якіх мы выбілі патрэбныя нам паказанні. Усё гэта дапаможа вам прыняць «правільнае рашэнне».

 «Следзтва дапытала больш за 800 членаў прафсаюза - ні аднаго пратакола ў справе няма»

- Частка матэрыялаў следства вылучана ў асобную вытворчасць. Што гэта за матэрыялы, навошта гэта зроблена?

- Так, у «Справе прафсаюзаў» я не бачыў масу матэрыялаў. Напрыклад, следства дапытала звыш 800 членаў нашага прафсаюзу - ні аднаго пратакола ў справе няма, яны выдзелены ў асобную вытворчасць. Якія яшчэ дакументы выдзелены ў асобную вытворчасць, мне не вядома. Магчыма, за першай крымінальнай справай хочуць адкрыць новую крымінальную справу. Спадзяюцца трымаць прафсаюз РЭП на кароткім ланцужку? Не атрымаецца: прафсаюз будзе працаваць у інтарэсах працоўных.

 «Усё шыта белымі ніткамі»

- Аднак варта адзначыць галоўны аспект «справа прафсаюзаў». Крымінальную справу распачаў Дэпартамент фінансавых расследаванняў па г.Менску і Менскай вобласці па ўказанні КДБ.

Крымінальная справа значыцца пад №1, такім чынам, на працягу студзеня-жніўня 2017 году ДФР ня ініцыяваў ўзбуджэнне крымінальных спраў наогул. Па прадстаўленых ДФР матэрыялах, як правіла, крымінальная справа ўзбуджае Следчы камітэт, аднак апошні не рашыўся на такі эксперымент. Відавочна, усё шыта белымі ніткамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства