Civil Rights Defenders: абвінавачванні супраць Таццяны Мастыкінай мусяць быць знятыя

2018 2018-05-10T13:19:11+0300 2018-05-10T15:00:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mastykina-sud-2018-05-08.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовы працэс супраць беларускай праваабаронцы Таццяны Мастыкінай. 8 траўня 2018 г. Фота: ПЦ "Вясна".

Судовы працэс супраць беларускай праваабаронцы Таццяны Мастыкінай. 8 траўня 2018 г. Фота: ПЦ "Вясна".

Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders заклікае беларускія ўлады неадкладна зняць абвінавачванні супраць назіральніцы Таццяны Мастыкінай і іншых назіральнікаў, затрыманых 25 сакавіка, а таксама выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы ў галіне павагі і абароны фундаментальнага права на свабоду сходаў.

“У мяне змешаныя пачуцці пасля сённяшняга суда. Самае горшае — гэта калі вас вінавацяць у тым, што вы дакладна не рабілі. Яскрава было бачна, што мы збіраліся назіраць за акцыяй, а не ўдзельнічаць у ёй”, — сказала Таццяна Мастыкіна. “Прынамсі, мне было нашмат лягчэй сёння, ведаючы, што ў мяне ёсць падтрымка ў зале паседжанняў”.

“Сам па сабе, суд несправядлівы. Няма законных падставаў для затрымання праваабаронцаў за назіранне за акцыяй. Я спадзяюся, што гэта ўсё хутка скончыцца, і што гэта не паўторыцца зноў”, — сказала Наста Лойка.

“У складзеных міліцыяй пратаколах было так шмат памылак, што суддзя накіраваў іх на дапрацоўку”, — сказаў Алесь Бяляцкі.

“Я шчыра не ведаю, чаго чакаць. Або абвінавачванні здымуць, або я ў выніку атрымаю штраф ці арышт. Усё, што я ведаю, гэта тое, што ўсё гэта звязана з маёй працай у галіне правоў чалавека, і што ўладам гэта не падабаецца”, — сказала Таццяна.

Нагадаем, 8 траўня суд Першамайскага раёна Мінска адправіў адміністрацыйную справу супраць Таццяны Мастыкінай, якую вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве  і ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікам міліцыі, на дапрацоўку ў РУУС Савецкага раёна Мінска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства