Станіслаў Паўлінковіч: "Я не пярэчыў, але ў пастарунку склалі пратакол аб непадпарадкаванні"

2018 2018-04-03T16:10:27+0300 2018-04-03T16:49:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulink.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Паўлінковіч. Фота: mspring.online

Станіслаў Паўлінковіч. Фота: mspring.online

“Радыё Свабода” паведамляе, што 2 красавіка Ленінскі суд г. Магілёва аштрафаваў актывіста аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслава Паўлінковіча на 5 базавых велічыняў па арт. 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).

26 сакавіка актывіст атрымаў штраф памерам 2 базавыя велічыні за парушэнне правілаў дарожнага руху. Да гэтага ён двое сутак правёў пад арыштам.

Паводле словаў Станіслава Паўлінковіча, 24 сакавіка яго затрымалі каля дому супрацоўнікі АМАПу. Яны прапанавалі яму праехаць у пастарунак для выствятлення асобы. Актывіст кажа, што не пярэчыў, але на яго склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Калі ў судзе Станіслаў Паўлінковіч папрасіў амапаўцаў Аляксандра ЯкушаваАляксея Герцава ды Віктара Мішчанку пацвердзіць іх сведчанні відэазапісам, аказалася, што відэафіксатар у міліцэйскай машыне адсутнічаў, таму і магчымасці прадаставіць відэазапіс няма. Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што не маюць прычын агаворваць актывіста. Суддзя Алена Літвіна прызнала доказы дастатковымі для вынясення рашэння і аштрафавала актывіста на 5 базавых велічыняў.

Актывіст мае намер абскардзіць пастановы суда і ДАІ, у адпаведнасці з якімі ён атрымаў штрафы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства