viasna on patreon

Суд за расцяжку “Свабоду Хартыі97”: штраф 20 базавых

2018 2018-03-30T08:52:18+0300 2018-03-30T12:43:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rasciashka-charter-97.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расцяжка з надпісам "Свабоду Хартыі'97". Фота з сацыяльных сетак.

Расцяжка з надпісам "Свабоду Хартыі'97". Фота з сацыяльных сетак.

Суд Першамайскага раёна Мінска 30 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу Рамана Галавашкі  за вывешванне расцяжкі “Свабоду Хартыі-97” каля Батанічнага саду 13 сакавіка. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 10-20. Cправу разглядаў суддзя Юрый Гарбатоўскі. Ён прызнаў Рамана Галавашку вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і пакараў штрафам у памеры 20 базавых велічынь. Сам актывіст на суд не з'явіўся.

Раней за гэтую акцыю асудзілі Леаніда Кулакова і Максіма Вінярскага.

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі Леанід Кулакоў атрымаў SMS-паведамленне з суда аб тым, што разгляд адміністрацыйнай справы за вывешванне расцяжкі каля Батанічнага саду, прызначаны на 30 сакавіка. Аднак 23 сакавіка яго гвалтам забралі з кватэры і адвезлі ў суд Першамайскага раёна.  Суддзя Іна Сідарок пастанавіла пакараць Кулакова 10-суткавым арыштам за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку сайта "Хартыя'97", якая прайшла 13 сакавіка. За гэту ж акцыю 21 сакавіка на 10 сутак быў асуджаны актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі.

Нечакана, увечары 25 сакавіка яны, разам з іншымі затрыманымі палітыкамі, былі вызваленыя з ізалятара часовага ўтрыманне, так і не адбыўшы адміністрацыйны арышт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства