viasna on patreon

Хваля затрыманняў перад Днём Волі: Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі Дапоўнена

2018 2018-03-21T19:22:00+0300 2018-03-22T11:50:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie-mil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

21 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, у Мінску пачаліся затрыманні палітычных актывістаў.

Праваабаронцам стала вядома, што 21 сакавіка быў затрыманы палітык Уладзімір Някляеў. Зараз ён знаходзіцца ў Ленінскім РУУС Мінска. Верагодна, яго забралі адбываць 10-суткавы арышт, які ён атрымаў яшчэ ў лістападзе мінулага года і дагэтуль не адбыў. Тады яго пакаралі нібыта за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве “Марш абураных беларусаў 2.0”. 

Пра лёс Някляева спрабаваў даведацца ў РУУС яго адвакат. Але там адказалі, што ў іх палітыка няма. Пазней яго жонка паведаміла "БелаПАН", што ён знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.

«Я перадала яму перадачу. Ён там, а колькі дзён яму прыйдзецца адседзець і за што, я не ведаю. Заўтра пастараемся, каб туды трапіў адвакат», - сказала Вольга Някляева.

Праваабаронцы даведаліся пра затрыманне актывіста Максіма Вінярскага. Яго затрымалі на вуліцы, калі той гуляў з сабакам. Ён дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна. У гэты ж дзень ён быў дастаўлены ў суд Першамайскага раёна, дзе яго асудзілі на 10 сутак за тое, што 13 сакавіка ён зладзіў акцыю салідарнасці з заблакаваным рэсурсам "Хартыя'97", развесіўшы ля парка Чалюскінцаў расцяжку з надпісам "Свабоду Хартыі'97". 

Каля свайго дома затрыманы Вячаслаў Сіўчык, яго адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней стала вядома, што яго таксама адвезлі ў ЦІП на Акрэсціна.  Магчыма, што ён адбывае 5-суткавы арышт, накладзены на яго пастановай суду Партызанскага раёна Мінска за ўдзел у акцыі на Дзень вайсковай славы 8 верасня.

Па папярэдняй інфармацыі, супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць палітыка Мікалая Статкевіча. Ён на дадзены момант пазбягае выходзіць з дому.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" сочыць за сітуацыяй. Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства