viasna on patreon

Гомель: затрыманы грамадскі актывіст Барыс Анікееў

2018 2018-03-16T14:06:20+0300 2018-03-16T14:13:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anikeey-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Анікееў. Фота: БелаПАН.

Барыс Анікееў. Фота: БелаПАН.

Спачатку ў дом грамадскага актывіста з Гомеля 16 сакавіка Барыса Анікеева зайшлі два супрацоўнікі міліцыі і зачыніліся знутры. Пазней, па інфармацыі тэлеканала Белсат”,  колькасць супрацоўнікаў павялічылася да дзевяці.

З прамога эфіру, які вёў з дому журналіст Кастусь Жукоўскі, стала вядома, што міліцыя падазрае Анікеева ў абразе прэзідэнта. Быў здейснены агляд памяшканняў. Якіх-небудзь падрабязнасцяў супрацоўнікі міліцыі не паведамлялі.  

Пазней Барыса Анікеева пасадзілі ў службовы аўтамабіль і адвезлі ў аддзяленне міліцыі. Пазней стала вядома, што ён затрыманы.

Падрабязнасці затрымання высвятляюцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства