Сяргей Гоўша: Я сябра незалежнага прафсаюза і ганаруся гэтым

2018 2018-01-30T07:59:39+0300 2018-01-30T08:03:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargey-bara.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоуша

Сяргей Гоуша

Па Берасцейшчыне коціцца хваля допытаў членаў незалежнага прафсаюза “РЭП”. Выклікі ў міліцыю тычацца крымінальнай справы, узбуджанай супраць старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Федыніча і бухалтара прафсаюза Ігара Комліка.

Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", праваабаронца Сяргей Гоўша з Баранавічаў зноў пабываў у Следчым камітэце. У мінулы раз, 26 студзеня, Сяргей быў у следчага Ігара Саланевіча, і запатрабаваў, каб пытанні па справе, а таксама дакументы былі на беларускай мове. У гэты раз, 29 студзеня, патрабаванне было выканана, пытанні былі перакладзены, і допыт вёўся на беларускай мове.

Пытанні тычыліся незалежнага прафсаюза, крымінальнай справы супраць Федыніча і Комліка. Абодва яны знаходзяцца пад падпіскай “аб нявыездзе”.

"Усе ідзе да таго, каб закрыць незалежны прафсаюз, - лічыць Сяргей Гоўша, - гэтай уладзе незалежны прафсаюз у вочы лезе, перашкаджае ".

"Я Быў удзельнікам стварэння баранавіцкай суполкі прафсаюза, І далей удзелу ў справах прафсаюза не прымаў, але падтрымліваў, у тым ліку маральна. Я лічу што прафсаюз павінен працаваць і быць незалежным. Залежны прафсаюз, той які быў савецкім, ён і застаўся савецкім, гэтя не прафсаюз, гэтя пародыя на прафсаюз, таму што ён падтрымлівае ўладу, а сапраўдны прафсаюз павінен рабочых падтрымліваць і дапамагаць ім. Калі б улада была зацікаўлена ў дзейнасці незалежнага прафсаюза, дык яна б дапамагала яму, але ж яна не дапамагае, толькі замінае. З інтэрнэта вядома, як да сабраў гэтага прафсаюза адносяцца, многіх выганялі з прадпрыемстваў, з заводаў, за ўдзел у дзейнасці прафсаюза. Гэты пераслед ў Беларусі адчуваецца.  Прафсаюз павінен удзельнічаць у складанні калектыўных дамоваў, усе яму павінны спрыяць", - распавёў спадар Гоўша для Берасцейскай Вясны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства