viasna on patreon

На Бярозаўшчыне падвялі вынікі рэгістрацыі кандыдатаў

2018 2018-01-10T15:16:57+0300 2018-01-10T15:34:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bjaroza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Завяршыўся тэрмін падачы дакументаў у выбарчыя камісіі для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

У акруговую выбарчую камісію Бярозаўскай выбарчай акругі №24 па выбарах дэпутата Берасцейскага абласнога Савета дэпутатаў, куды ўваходзіць большая частка горада Бярозы, пададзены дакументы ад трох прэтэндэнтаў у кандыдаты, распавёў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Сяржук Русецкі "Беларускаму Радыё Рацыя".

"Гэта вылучаны шляхам збору подпісаў Аляксандр Пятроўскі, ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі вылучаны Аляксандр Кабанаў, ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Таццяна Тарасевіч. У Бярозаўскую раённую выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў раённага савета пададзены дакументы ад 46 прэтэндэнтаў на 27 акругоў. У большасці акругоў атрымаецца па два чалавекі, на некаторых акругах, накшталт той, дзе балатуецца намеснік старшыні спадар Яўген Тарасюк, там адзін кандыдат".

Паводле Сяржука Русецкага, усе прэтэндэнты ў раённы савет вылучаны або ад калектываў, альбо шляхам збору подпісаў. Вылучэнцаў ад палітычных партый няма наогул.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства