viasna on patreon

У Гродна незалежнаму назіральніку дазволілі азнаёміцца з дакументамі вылучэнцаў

2018 2018-01-10T12:41:06+0300 2018-01-10T12:46:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jurhel-svaboda.org.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раман Юргель

Раман Юргель

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель паведаміў, што ўпершыню за шмат гадоў яму было дазволена азнаёміцца з дакументамі і сабранымі подпісамі вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў па адной з выбарчых акруг.

Як распавёў назіральнік, 8 студзеня ён падаў заяву з адпаведнай просьбай у выбарчую камісію №11 па Вішнявецкай акрузе. На наступны дзень Юргелю патэлефанавала старшыня АВК Таццяна Камскова і запрасіла прыйсці азнаеміцца з дакументамі аднаго з трох прэтэндэнтаў у кандыдаты. Паводле словаў Камсковай, два прэтэндэнты здалі пакеты дакументаў 6 студзеня. Падчас размовы старшыня АВК прасіла ў назіральніка прабачэння за тое, што подпісы аднаго з кандыдатаў (галоўнага доктара гарадской бальніцы Аляксандра Сурава) праверылі ў адсутнасці назіральніка яшчэ да Новага года. Два іншых прэтэндэнта па дадзенай акрузе - вылучэнец ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Мораў і прадстаўнік Партыі працы і справядлівасці Знайдзенскі. У выніку Раман Юргель дамовіўся з Таццянай Камсковай пра тое, што ў назіральніка будзе магчымасць азнаёміцца з дакументамі ўсіх трох вылучэнцаў па Вішнявецкай акрузе. Паводле словаў Юргеля, такіх крокаў з боку выбарчых камісій не было апошнія 17 гадоў.

“На прошлых выбарах заўседы мы, назіральнікі, атрымлівалі адказы з выбарчых камісій, што прысутнічаць на выніковых паседжаннях, калі ідзе разгляд, зацвярджэнне і галасаванне АВК па кандыдатах, мы маем права. Але правяраць дакументы мы не можам, бо гэта не прадугледжана ВК РБ”.

Раман Юргель азнаёміцца з дакументамі прэтэндэнтаў у кандыдаты непасрэдна напярэдадні паседжання па іх рэгістрацыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства