viasna on patreon

Заява ЕС у сувязі з рашэннем пакінуць у сіле два смяротныя прысуды ў Беларусі

2017 2017-12-29T17:37:53+0300 2017-12-29T17:39:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/external_action.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 снежня Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргу на вынясенне двух смяротных прысудаў у ліпені гэтага года – Ігару Гершанкову і Сямёну Беражному.

Еўрапейскі саюз чакае, што ўлады Беларусі заменяць гэтыя два прысуды на не смяротныя і ўвядзе мараторый на любое прымяненне смяротнага пакарання.  

ЕС з'яўляецца прынцыповым праціўнікам смяротнага пакарання і выступае супраць прымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах. Аб гэтай цвёрдай і недвухсэнсоўнай пазіцыі было зноў заяўлена беларускім уладам на чацвёртай сустрэчы Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь 19-20 снежня ў Бруселі. Смяротнае пакаранне не дзейнічае як фактар стрымлівання злачыннасці і робіць памылкі, непазбежныя ў любой прававой сістэме, незваротнымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства