Генпракуратура і Вярхоўны Суд пазбягаюць зваротаў у Нацыянальны сход

2017 2017-09-19T14:38:56+0300 2017-09-19T16:18:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzergachou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Дзергачоў

Алесь Дзергачоў

Смаргонскі праваабаронца “Вясны” Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Генеральную пракуратуру, Вярхоўны Суд і Палату прадстаўнікоў з прапановай ліквідаваць дыскрымінацыю і парушэнне права на доступ да правасуддзя асобаў, якія адбываюць адміністрацыйны арышт.

Справа ў тым, распавядае  "Гарадзенскай Вясне" праваабаронца, што гэтая катэгорыя пакараных можа абскардзіць рашэнне суда аб пакаранні у 5-дзённы тэрмін, тады як усе астатнія адміністрацыйныя пакаранні (акрамя дэпартацыі) абскарджваюцца ў 10-дзённы тэрмін. Акрамя таго, асобы, што адбываюць пакаранне праз адміністрацыйны арышт, практычна не маюць магчымасці карыстацца паслугамі адваката для падрыхтоўкі скаргі і аплаціць па скарзе дзяржпошліну,  бо ў бальшыні выпадкаў не маюць пры сабе патрэбных сродкаў.
Алесь Дзергачоў пакуль што атрымаў адказ толькі з Вярхоўнага Суда і Генеральнай пракуратуры. Першы паведаміў, што не з'яўляецца суб'ектам заканадаўчай ініцыятывы, а таму прапанова не можа быць разгледжана. А вось Генеральная пракуратура паставілася да прапановы больш сур'ёзна. Яна паведаміла, што таксама не мае паўнамоцтваў на заканадаўчую ініцыятыву, але прыняла прапановы да ведама і выказала гатовасць іх разгледзець, калі адпаведны законапраект паступіць на ўзгадненне.
Каментуючы адказы, Алесь Дзергачоў звяртае ўвагу, што абедзве інстанцыі парушылі 5-дзённы тэрмін адказу на зварот, калі вырашэнне пытання не ўваходзіла ў іх кампетэнцыю ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».  І калі Генеральная пракуратура ў адпаведнасці з гэтым артыкулам рэкамендавала звярнуцца ў Нацынальны сход з дасланай прапановай, то ў адказе першага намесніка старшыні Вярхоўнага Суда Валерыя Калінковіча ў парушэнне артыкула такой рэкамендацыі няма.
Прыводзім цалкам адказ Вярхоўнага суда:                                                                         

Аб разглядзе электроннага звароту

Ваш электронны зварот, якi змяшчае прапанову аб iнiцыiраваннi ўнясення змяненняў у Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, разгледжаны ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь у межах кампетэнцыi.

У адпаведнасці з часткай першай артыкула 99 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права заканадаўчай ініцыятывы належыць Прызідэнту, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Савету Рэспублікі, Ураду, а таксама грамадзянам, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш як 50 тысяч чалавек і рэалізуецца ў Палаце прадстаўнікоў.

Такім чынам, Вярхоўнаму Суду Рэспублікі Беларусь не належыць права заканадаўчай ініцыятывы.

Часткай першай пункта 92 Правіл падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2003 г. № 359 «Аб мерах па ўдасканальванні нарматворчай дзейнасці» прадугледжана, што ўнясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у акт ажыццяўляецца прыняўшым (выдаўшым) яго нарматворчым органам (службовай асобай) шляхам прыняцця (выдання) акта таго ж віду, што і акт, у які яны ўносяцца.

Зыходзячы з гэтага, а таксама прымаючы ва ўвагу палажэнні артыкула 53 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, пытанні, якія датычацца ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў у Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, не ўваходзяць у кампетэнцыю Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

А гэта адказ Генеральнай пракуратуры:

Адказ Генпракуратуры Алесю Дзергачову.

На меркаванне Алеся Дзергачова абедзве арганізацыі ўсё ж маглі даць ацэнку прапановам, але ухіліліся ад гэтага. Ну калі звычайны грамадзянін, які не валодае правам заканадаўчай ініцыятывы, можа звярнуцца ў Нацыянальны сход з прапановай удасканаліць заканадаўства, то чаму гэта не могуць зрабіць Вярхоўны Суд і Генеральная пракуратура, калі бачаць недасканаласць?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства