Наталлю Гарачку пакаралі арыштам на трое сутак

2017 2017-09-04T12:27:27+0300 2017-09-04T17:49:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/natallia_garachka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Гарачка, архіўнае фота Радыё "Свабода"

Наталля Гарачка, архіўнае фота Радыё "Свабода"

Актывістку з Мінску Наталлю Гарачку 4 верасня з ізалятару прывезлі ў Барысаўскі раённы суд, паведамляе Радыё "Свабода".

Вядома, што на яе заведзена адміністрацыйная справа, але няма дакладных зьвестак, у чым яе вінавацяць. 

Адвакату Натальлі Гарачкі яшчэ не далі азнаёміцца зь яе справай. Справу будзе разглядаць судзьдзя Сяргей Герасімовіч

У суд прыехала дачка актывісткі Юлія, якая расказала карэспандэнту Свабоды пра марныя спробы напярэдадні перадаць Натальлі перадачу.

«Маці затрымалі ўвечары ў пятніцу, а мы з праваабаронцам Валерам Шчукіным змаглі прыехаць ў ізалятар часовага утрыманьня Барысава ў суботу. Але ў мяне не прынялі ані прадукты, ані цёплыя рэчы, і нават сродкі асабістай гігіены не ўзялі. Сказалі, што выходны, і таму нібыта нельга. Такім чынам яна ўжо тры ночы там прабыла, а ў якіх умовах — невядома», — сказала Юлія Гарачка.

Паводле Юліі, яе маці ехала на сустрэчу з сынам Іванам, які служыць ў вайсковай частцы ва Ўруччы, а цяпер знаходзіцца на палігоне пад Барысавам дзеля ўдзелу ў манэўрах. Што непасрэдна адбылося з маці, Юля ня ведае. Ведае толькі, што на палігоне маці спачатку спынілі расейскія вайскоўцы, якія перадалі яе беларускім. Трох вайскоцаў — двух шарагоўцаў і афіцэра — сёньня Юлія ўжо бачыла ў судзе. Дзяўчына мяркуе, што гэта будучыя сьведкі на працэсе над яе маці.

Юлія Гарачка мяркуе, што маці не рыхтавала ніякай правакацыі. Маці і яна ўжо раней прыяжджалі да Івана пад Барысаў, бо ён прасіў прывезьці ежы.

«Ён раней званіў, прасіў прывезьці адмысловых прадуктаў, бо тая ежа, якой яго тут на палігоне кормяць, яму не падыходзіла. Мы прыяжджалі на аўтамабілі, даяжджалі да КПП і крыху далей да лесапілкі ды сустракаліся зь ім. Ніякіх знакаў там няма, што нельга ехаць. Але маці гэтым разам была без аўтамабіля, дабіралася сама, як яна прайшла туды, ня ведаю. Відаць, спынілі і тады ўсё пачалося, дэталяў ня ведаю. Чула ад афіцэра, які даваў інструкцыі вайскоўцам, якія будуць сьведкамі, каб казалі, што нібыта фатаграфавала ды ім пагражала. Але чым яна можа пагражаць? Вельмі дзіўна!», – распавяла Свабодзе Юлія Гарачка.

Юлія паведаміла, што справай яе маці апякуецца грамадзянская кампанія «Наш дом», якая прадаставіла адваката і аказвае арганізацыйную дапамогу.

Паводле прысуду судзьдзі Сяргея Герасімовіча, жанчына лаялася матам падчас затрыманьня на палігоне пад Барысавам. Натальлю Гарачку пакаралі трыма суткамі арышту па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве.

1 верасьня Натальля Гарачка прыехала адведаць сына Івана, які праходзіць тэрміновую службу і цяпер знаходзіцца на ваенным палігоне пад Барысавам. Там разьмешчана частка падразьдзяленьняў, задзейнічаных у вайсковых вучэньнях «Захад-2017». Паводле слоў жанчыны, спачатку яе затрымалі расейскія вайскоўцы, а затым перадалі беларускім. Апошнія, зь ейных словаў, ужывалі да яе фізычную сілу, на руках засталіся сінякі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства