Суд над журналісткай "Белсата" Алінай Скрэбуновай прызначаны на 5 верасня

2017 2017-09-01T12:09:29+0300 2017-09-01T12:19:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/skrebunova_alina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналістка Аліна Скрэбунова. Фота mspring.online

Журналістка Аліна Скрэбунова. Фота mspring.online

Увечары, 31 жніўня, журналістка-фрылансерка Аліна Скрэбунова атрымала СМС з суду Кастрычніцкага раёна Магілёва аб тым, што разгляд яе справы адбудзецца 5 верасня ў 14:30. За апошнія некалькі месяцаў гэта ўжо другая спроба міліцыі прыцягнуць дзяўчыну да адміністрацыйнай адказнасці за журналісцкую дзейнасць, паведамляе mspring.online.

25 жніўня участковы інспектар міліцыі Уладзімір Шчарбакоў склаў на Аліну Скрэбунову пратакол за парушэнне артыкула 22.9 КоАП. Яе абвінавацілі «ва ўдзеле ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ» з-за сюжэту на тэлеканале «Белсат», які выйшаў у эфір 15 ліпеня 2017 года. Ён быў прысвечаны суботніку Магілёўскага таварыства аховы жывёл «Добрае сэрца».

Па словах фрылансеркі, усе доказы супраць яе – гэта паказанні рэспандэнтаў з сюжэту, якія падазрона падобныя паміж сабой. Адна з жанчын таксама сцвярджае, што відэа агучана голасам Скрэбуновай, хоць гэта не так.

Падчас апытання ў Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі ўчастковы інспектар Шчарбакоў спрабаваў даведацца падрабязнасці асабістага жыцця фрылансеркі. Таксама ён адмовіў у прысутнасці прадстаўніка на апытанні.

Адміністрацыйны пераслед Скрэбунова звязвае з кампаніяй ціску на тэлеканал «Белсат», а таксама са спробай ўшчамлення незалежных фрылансераў на гарадскім узроўні. Магілёўскія праваабаронцы таксама лічаць, што пераслед фрылансеркі мае палітычны матыў.

Нагадаем, на мінулым тыдні па краіне прайшлі суды над шасцю журналістамі тэлеканалу "Белсат". Усех іх абвінавачвалі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ, а менавіта ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ. У дачыненні да фрылансера з Лоева Кастуся Жукоўскага справа была спыненая , астатнія ж атрымалі штрафы памерам ад 20 да 50 базавых велічынь. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства