Актывіста з Гомеля будуць судзіць за пікет супраць расстрэлаў

2017 2017-08-22T11:41:32+0300 2017-08-22T11:49:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-smiarotnae-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Пяшко праводзіць акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Фота: naviny.by

Мікалай Пяшко праводзіць акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Фота: naviny.by

Гомельскага актывіста Мікалая Пяшко будуць судзіць за правядзенне ў цэнтры горада несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). Адпаведны пратакол, як паведаміў Пяшко, у дачыненні да яго склалі 18 жніўня ў аддзяленні міліцыі Цэнтральнага РАУС Гомеля, куды яго напярэдадні выклікалі па тэлефоне.

Паводле інфармацыі "Гомельскай Вясны", падставай для складання пратаколу паслужылі фатаграфіі з месца правядзення пікета, зробленыя з камер відэаназірання ўнівермага «Гомель».

«У перыяд часу з 14.00 да 15.00 гадзін 9 жніўня Пяшко Н.І., знаходзячыся на пляцоўцы перад універмагам «Гомель» па вул. Савецкая, 60 у Гомелі правёў пікет за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі з парушэннем устаноўленага парадку правядзення такіх мерапрыемстваў паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні», - напісаў у пратаколе ўчастковы, старэйшы лейтэнант міліцыі Юры Град.

«Я запытваў, як таго патрабуе заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, папярэдні за 15 дзён дазвол на правядзенне пікету, аднак улада мне ў гэтым адмовіла. Нацыянальны закон забараняе арганізоўваць мірныя сходы тым асобам, якія раней прыцягваліся да адказнасці за ўдзел у такіх сходах. Мяне за ўдзел у акцыях пратэстаў вясной гэтага года двойчы прыцягвалі, я быў вымушаны плаціць буйны штраф і адбыць у ІЧУ 7 сутак арышту», - пракаментаваў актывіст Пяшко.

Мікалай Пяшко нагадаў, што нягледзячы на ​​забарону гарадскіх уладаў у правядзенні мірнага сходу ён разам з іншымі актывістамі выйшлі на вуліцу, дзе раздалі мінакам тэматычныя ўлёткі і кнігі «Каму патрэбна смяротнае пакаранне». Такім чынам, яны хацелі прыцягнуць увагу да абвешчанай Amnesty International акцыі супраць смяротнага прысуду жыхару Нароўлі Аляксею Міхаленю.

Вядома, што іншых удзельнікаў акцыі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі супрацоўнікі міліцыі пакуль не турбавалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства