Штраф адмяніць не ўдалося, аднак суддзі вынеслі спагнанне

2017 2017-07-31T13:28:53+0300 2017-07-31T13:51:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

Адзін з удзельнікаў Дня волі Валянцін Кучмінскі, якога за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 27 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў штрафам, падаў скаргу на судовую пастанову. Аднак 13 красавіка ягоная скарга была вернутая без задавальнення, паколькі па меркаванні суда, былі прапушчаныя тэрміны абскарджвання – 10 дзён з дня атрымання копіі судовай пастановы.

21 красавіка ён пісьмова хадайнічаў перад судом аб аднаўленні прапушчанага тэрміну падачы скаргі і аб адмене пастановы па адміністратыўнай справе аб пакаранні штрафам у памеры 20 базавых велічынь. 26 траўня Мінскі гарадскі суд пакінуў скаргу без задавальнення, а пастанову суда без зменаў.

Валянцін Кучмінскі ізноў не пагадзіўся з такім рашэннем і ў той жа дзень паўторна звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна.

Як вынікае з матэрыялаў разгляду звароту, скарга на пастанову суда Цэнтральнага раёна ад 27 сакавіка, была накіраваная ў суд па пошце, а выходны штамп на канверце датаваны 6 красавіка, г.зн. з захаваннем тэрмінаў падача скаргі ў суд.

“Такім чынам, у ходзе праведзенай праверкі, – паведамляецца аўтару звароту, – устаноўлена, што ваш довад аб неабгрунтаванай адмове у прыняцці Вашай скаргі на пастанову суда Цэнтральнага раёна, знайшоў сваё пацверджанне. Па факце дапушчаных парушэнняў да віноўнай асобы прымененыя меры дысцыплінарнага рэагавання”. 

 Старшыня суда Цэнтральнага раёна Мінска Ю. Лебедзь прынёс Валянціну Кучмінскаму пісьмовыя прабачэнні і падзякаваў за ўвагу да арганізацыі дзейнасці суда. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства