Старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў не хоча бачыць праблемы дыскрымінацыі беларускай мовы

2017 2017-07-26T11:48:54+0300 2017-07-26T12:02:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/derhachou_5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алесь Дзергачоў

Праваабаронца Алесь Дзергачоў

27 чэрвеня група грамадзянаў у складзе каля 1500 чалавек атрымала з Палаты прадстаўнікоў адказ за № 20-06/228 на зварот аб ухіленні дыскрымінацыі беларускай мовы. Як паведамляе "Гарадзенская Вясна", у звароце прапаноўвалася:

1. Абавязаць заканадаўцаў ўсіх узроўняў распрацоўваць і прымаць усе нарматыўныя акты на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай. Без наяўнасці абодвух (рускага і беларускага) тэкстаў ні адзін нарматыўны акт прымацца не можа. У нас у краіне ДЗВЕ дзяржаўныя мовы;
2. Усе існуючыя законы і падзаконныя акты павінны быць перакладзены на беларускую мову. Пры гэтым статусы гэтых дакументаў павінны быць аднолькавымі;
3. Рускі тэкст закона або падзаконнага акта не павінен быць вызначальным – абодва тэксты павінны быць раўнапраўнымі. У спрэчных сітуацыях (а яны будуць) прыярытэт павінен быць у беларускага тэксту, бо першапачаткова дзяржаўнай была менавіта беларуская мова.

Адказ быў падпісаны старшынёй Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і  навуцы Ігарам Марзалюком. У ім прыводзіца пералік нарматыўных актаў, якія фактычна дазваляюць прымаць законы на адной з дзяржаўных моваў, а таму ніякія змены не плануюцца.
Адзін з падпісантаў звароту смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў палічыў адказ няпоўным і папрасіў даць адказ яшчэ на  адно пытанне.  На яго атрымаў адказ за № 20-06/251 ад 20.07.2017 г.. У ім паведамляецца: - Па пытанні пра шляхі “пераадолення праблем адвакатамі, пракурорамі, суддзямі пры адвольным (неафіцыйным), а таму, магчыма, хібным перакладзе тэкстаў законаў на другую  дзяржаўную мову пры разглядзе зваротаў грамадзян на мове, процілеглым мове, на якім апублікаваны Закон”, паведамляем, што адвакаты, пракуроры і суддзі не звярталіся ў Палату прадстаўнікоў з падобнымі пытаннямі.

“З боку кіраўніка дадзенай камісіі бачу элементарнае нежаданне ўглыбіцца ў пытанне ліквідавання рэальнай дыскрымінацыі беларускай мовы,- каментуе адказ Алесь Дзергачоў. - Не толькі ў адвакатаў, пракурораў і суддзяў  існуюць праблемы аўтэнтычнага перакладу тэкстаў заканадаўства ў правапрымяняльнай практыцы. Любы беларускамоўны грамадзянін аказваецца амаль у тупіку пры напісанні звароту з цытаваннем тэксту заканадаўчага акта, прынятага на рускай мове. Калі Канстытуцыя гарантуе існаванне дзвюх дзяржаўных моў, то заканадаўчыя органы не павінны выпустошваць гэты факт заканадаўствам, якое дае рэальную  магчымасць дыскрымінаваць носьбітаў другой мовы. Тут іншага выйсця няма: праекты нарматыўных актаў павінны рыхтавацца, прымацца і абнародавацца на дзвюх мовах. Пляцецца наша Палата ў хвасце перадавых працэсаў. Хай бы вучыліся на прыкладзе маленькай Швайцарыі, дзе заканатворчы працэс няўхільна прытрымліваецца канстытуцыйнага чатырохмоўя”. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства