Актывісты робяць Светлагорск больш даступным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

2017 2017-07-25T14:23:02+0300 2017-07-25T16:09:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svetlagorsk-manitoryng-2017-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Працоўная сустрэча беларускіх і украінскіх актывістаў у Светлагорску. Фота: Юрый Ляшэнка

Працоўная сустрэча беларускіх і украінскіх актывістаў у Светлагорску. Фота: Юрый Ляшэнка

Не першы год беларускія і украінскія грамадскія актывісты абменьваюцца досведам працы ў галіне стварэння зручных умоў жыцця для ўсіх катэгорый насельніцтва, безбар’ернага асяродку ў горадзе, абароны правоў людзей з інваліднасцю.

Па запрашэнні і пры садзейнічанні Праваабарончага цэнтра “Вясна”  Светлагорск наведаў эксперт па праблемах даступнасці і безбар’ернага асяродку, прадстаўнік камітэта даступнасці пры гарадской радзе горада Чаркасы (Україна), кіраўнік грамадскай арганізацыі “Рівность” Тарас Крамны.

З 21 ліпеня распачалася супольная праца па маніторынгу горада і вызначэнню зручнасці пражывання ў ім людзям з інваліднасцю па зроку і сляпым, а таксама інвалідам-вазочнікам ды іншым катэгорыям фізічна аслабленых асоб. Цягам трох дзён вялася інтэнсіўная праца ўкраінскага эксперта, прадстаўнікоў ПЦ “Вясна”, Светлагорскага міжраённага аддзялення РАІК і БелТІЗ.

Былі даследаваны на прадмет даступнасці тратуары, перакрыжаванні, магазіны, месцы грамадскага харчавання, бібліятэкі, паліклінікі, бальніцы і іншыя аб’екты інфраструктуры горада.

 Кіраўнік грамадскай арганізацыі “Рівность” Тарас Крамны. Фота: Юрый Ляшэнка

Па інфармацыі актывісткі Алены Маслюковай, маніторынг выявіў мноства праблемаў, якія неабходна будзе вырашаць з дапамогаю гарадскіх уладаў. Гэта стала падставай для правядзення круглага стала з гарадскімі чыноўнікамі, на якім выяўленыя праблемы будуць данесены сумеснымі намаганнямі людзей з інваліднасцю да ўладаў.

 Паніжэнне бардзюраў каля школы мастацтваў. Фота з фэйсбуку Алены Маслюковай.

Па выніках маніторынгу актывісты правялі працоўную сустрэчу прадстаўнікоў “Вясны”, РАІК, БелТІЗ, кіраўніка сацыяльнага прадпрыемства “Умелы калабок”, на якім працуюць людзі з рознымі формамі інваліднасці і неабароненыя слаі насельніцтва.

Прыслухаўшыся да вопыту працы украінскага боку і выказваючы жаданне сумеснымі намаганнямі вырашаць праблемы людзей з інваліднасцю, быў створаны міжарганізацыйны савет.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства