Леанід Кулакоў: Не выключана, што на Акрэсціна я патраплю хутчэй, чым на новы суд Дапоўнена

2017 2017-07-25T12:57:01+0300 2017-07-25T14:44:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulakou-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў на пікеце 7 ліпеня 2017 года. Фота: "Наша Ніва".

Леанід Кулакоў на пікеце 7 ліпеня 2017 года. Фота: "Наша Ніва".

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў атрымаў SMS-паведамленне з суда Першамайскага раёна Мінска аб тым, што на 27 ліпеня прызначаная дата разгляду адміністратыўнай справы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пачатак суду ў 16-30.

Леанід Кулакоў мяркуе, што у судзе будзе разгледжаны пратакол адміністратыўнага правапарушэння, складзены за ягоны ўдзел у акцыі 7 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы супраць вучэнняў «Захад-2017». Аднак ён ня ўпэўнены, ці насамрэч гэты суд адбудзецца:

– Справа ў тым, – каментуе актывіст, ­– што 20 ліпеня судом Цэнтральнага раёна я быў асуджаны за папярэднюю акцыю да 10 сутак арышту з адтэрміноўкай на 5 дзён, і менавіта сёння гэты тэрмін скончыўся. Таму не выключана, што замест суда я патраплю на Акрэсціна. Прынамсі я да гэтага гатовы.

27 ліпеня у судзе Савецкага раёна павінна  разглядацца справа Максіма Вінярскага, а ў судзе Першамайскага раёна - справа Вольгі Нікалайчык. Яны таксама маюць неадбытыя суткі.

Вядома таксама, што пратакол за ўдзел у пікеце 7 ліпеня складзены таксама ў дачыненні да баранавіцкага актывіста Рыгора Грыка. Як паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша, Рыгор Грык удзельнічаў у правядзенні ў Менску мерапрыемства 7 ліпеня з 18-00 да 18-50 за вызваленне палітзняволеных і супраць вайсковых вучэнняў Захад-2017. Але да яго ніхто не падыходзіў, не папярэджваў аб тым, што мерапрыемства забароненае і патрэбна разысціся.

Не выключана, што позвы ў суды атрымалі і іншыя ўдзельнікі акцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства