Гісторыі адлічаных актывістаў: Пётр Маркелаў Відэа

2017 2017-07-13T14:11:43+0300 2017-07-13T14:18:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/markelau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Маркелаў.

Пётр Маркелаў.

У межах супольнай кампаніі "Дамо рэпрэсіям урок" па абароне студэнтаў, адлічаных з навучальных устаноў за грамадска-палітычную дзейнасць, праваабарончай арганізацыяй Libereco, ПЦ "Вясна" і Задзіночаннем беларускіх студэнтаў створаны шэраг відэарасповядаў удзельнікаў пратэстных акцый, якія ў лютым і сакавіку 2017 года адбыліся ў розных гарадах Беларусі.

Адзін з першых, хто яшчэ ў пазамінулым годзе адчуў на сабе прэсінг уладаў – студэнцкі актывіст Пётр Маркелаў. Ён двойчы быў адлічаны з БДУ – у 2015 і 2016 годзе за “пропускі заняткаў”: праблемы з акадэмічнай паспяховасцю ў хлопца распачаліся пасля мясцовых выбараў 2014 года, калі ён як беспартыйны студэнт балатаваўся ў мясцовы Савет дэпутатаў і правёў заўважную перадвыбарчую кампанію. Ён жа і стаў ініцыятарам стварэння петыцыі “Дапамажыце беларускім студэнтам аднавіцца ва ўніверсітэтах”, якая заклікае за аднаўленне ў беларускіх універсітэтах студэнтаў, адлічаных за грамадска-палітычную актыўнасць.

Петыцыя размешчаная на пляцоўцы Сhange.org і яе можа падпісаць кожны.  Петыцыя адрасаваная міністру адукацыі Ігару Карпенку і пяці ўніверсітэцкім рэктарам - Сяргею Абламейку (БДУ), Аляксандру Жуку (БДПУ), Анатолю Сікорскаму (БДМУ), Ганне Сэндэр (БрДУ імя Пушкіна) і Канстанціну Бандарэнку (МДУ імя Куляшова).

Далучайцеся да кампаніі – падпішыце петыцыю!

Гісторыі адлічаных актывістаў: Пётр Маркелаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства