Абсерваторыя патрабуе неадкладнага вызвалення праваабаронцаў у Турцыі

2017 2017-07-11T15:15:48+0300 2017-07-11T15:27:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international_turkey.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў распаўсюдзіла тэрміновы зварот на адрас уладаў Турцыі з нагоды затрыманняў праваабаронцаў.

Паводле Абсерваторыі, затрыманыя восем праваабаронцаў. Усе яны сябры вядучых праваабарончых арганізацый краіны, у прыватнасці Amnesty International Turkey (у тым ліку старшыня арганізацыі Ідыль Эсер), Асамблеі грамадзянаў, асацыяцыі “Праваабарончы парадак дня”, Кааліцыі жанчынаў і іншых.

Праваабаронцы былі затрыманыя ў выніку паліцэйскага рэйду падчас семінара, арганізаванага Асамблеяй грамадзянаў 5 ліпеня ў Стамбуле.

6 ліпеня знаходжанне пад вартай ім было падоўжанае яшчэ на сем дзён.

Як паведамляецца, актывісты затрыманыя ў сувязі з іх магчымым “сяброўствам у незаконнай узброенай арганізацыі” у адпаведнасці з артыкулам 314/2 Крымінальнага кодэкса Турцыі.

У тэрміновым звароце з нагоды затрымання Абсерваторыя выказвае “глыбокую заклапочанасць з нагоды новай хвалі адвольных затрыманняў праваабаронцаў у сувязі з ажыццяўленнем імі законнай і мірнай дзейнасці ў галіне правоў чалавека” і заклікае ўлады Турцыі забяспечыць неадкладны доступ адвакатаў да актывістаў і неадкладна і безумоўна вызваліць затрыманых.


Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў (Абсерваторыя) была створана ў 1997 годзе FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) і Сусветнай арганізацыяй супраць катаванняў (OMCT). Мэтай гэтай праграмы з'яўляецца ўмяшанне для прадухілення або спынення сітуацый, рэпрэсій у дачыненні да праваабаронцаў. FIDH і OMCT з'яўляюцца сябрамі ProtectDefenders.eu, праваабарончага механізму Еўрапейскага Саюза, які рэалізуецца міжнароднай грамадзянскай супольнасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства