Крымінальная справа «за зьнявагу прэзыдэнта» супраць Андрэя і Паліны Шарэндаў спыненая

2017 2017-06-18T11:12:00+0300 2017-06-19T11:22:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sharenda-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй і Паліна Шарэнды. Фота Радыё Свабода.

Андрэй і Паліна Шарэнды. Фота Радыё Свабода.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда паведаміў, што 17 чэрвеня атрымаў дакумэнт з Упраўленьня Сьледчага камітэта па Берасьцейскай вобласьці — крымінальны перасьлед у дачыненьні да яго і жонкі Паліны Панасюк-Шарэнды спынены. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

У дакумэнце за подпісам сьледчага, маёра юстыцыі E.A. Ціхановіч паведамляецца, што «згодна з п.2 ч.1 арт.29 і ч.2 ст.250 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да Андрэя Шарэнды і ягонай жонкі Паліны Панасюк-Шарэнда спынены перасьлед па крымінальнай справе».Крымінальная справа супраць сужэнцаў была заведзеная за вывешваньне ў Берасьці расьцяжкі, якая, паводле экспэртызы, «цынічна зьневажала» кіраўніка дзяржавы.

Раней Свабодзе Андрэй Шарэнда выказваў меркаваньне, што сумняецца, што справа дойдзе да суду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства