Цэнзар не змог замазаць у лісце “дзіравы дах” на Валадарцы

2017 2017-06-12T08:58:46+0300 2017-06-12T09:58:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jaudacha-list-9885k.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ліст Алеся Яўдахі  з СІЗА №1.

Ліст Алеся Яўдахі з СІЗА №1.

Жыхар Мінска Усевалад Сцебурака расчытаў, што замазаў цэнзар у лісце арыштаванага па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».

Многія людзі пішуць у турмы арыштаваным па так званай «справе патрыётаў». Гэта свайго роду «аперацыя салідарнасці», піша «Наша ніва”.  Піша ў турмы фігурантам справы і жыхар Мінска, літаратар Усевалад Сцебурака.

Ён быў нямала здзіўлены, калі ў апошнім лісце ад кнігара Алеся Яўдахі частку радкоў замазаў цэнзар. Але замазанае ўдалося расчытаць, бо колер цэнзаравага і арыштантавага чарнілаў розніцца.

Выявілася, што замазаны такія словы: падчас дажджу апартаменты СІЗА па поўнай праграме залівае вадой, і насельнікі бегаюць з тазікамі… Замаляваны і смайлік пасля гэтых слоў.

«Сорам!» — так каментуе сітуацыю Сцебурака.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства