Затрыманых Вадзіма Жаромскага і Марыю Рабкову праз тры гадзіны адпусцілі з міліцыі Дапоўнена

2017 2017-05-12T14:37:14+0300 2017-05-12T18:08:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zharomski_vadzim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Жаромскі пасля затрымання ў міліцэйскай машыне

Вадзім Жаромскі пасля затрымання ў міліцэйскай машыне

Каля станцыі метро “Пушкінская” каля 14-й гадзіны былі затрыманыя актывісты Вадзім Жаромскі і Марыя Рабкова. Наконт прычыны затрымання супрацоўнікі міліцыі сказалі ім, што яны падобныя да людзей, якія расклейвалі налепкі.

Пра гэта актывісты паведамілі праваабаронцам “Вясны” ўжо з міліцэйскай машыны. Іх даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёна. З іх словаў, напярэдадні затрымання за імі сачылі.

У РУУСе на Жаромскага і Рабкову склалі пратаколы па артыкуле 17.11 КаАП “Выраб, распаўсюд і (або) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Меркавалася, што суд над імі адбудзецца сёння.

Аднак праз тры гадзіны актывістаў выпусцілі з РУУСу пасля падпісання пратаколаў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства