“З рэчамі – на выхад!” або Каму чакаць пратаколаў за Першамай
Пад час разгляду судом Цэнтральнага раёна Мінска адміністрацыйнай справы лідэра руху “Разам” Вячаслава Сіўчыка стаў вядомы змест аднаго з дакументаў, які быў далучаны да матэрыялаў справы палітыка.
Гэта рапарт на імя начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска палкоўніка Артура Шахлая аб правядзенні 1 траўня ў Мінску несанкцыянаванага мітынга на Кастрычніцкай плошчы.
“1 траўня ў 14-00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска сабралася група грамадзян у колькасці каля 200 чалавек для правядзення несанкцыянаванага мітынгу без адпаведнага дазволу Менгарвыканкама, з мэтай публічнага абмеркавання паляпшэння жыцця працоўных і вызвалення палітвязняў, пры гэтым выкрыквалі лозунгі “Жыве Беларусь” і “Баста” – паведамляецца ў рапарце.
Далей падаецца спіс некаторых удзельнікаў мітынгу, якіх ідэнтыфікавалі супрацоўнікі міліцыі. Верагодна, што на ўсіх гэтых грамадзян былі пададзены рапарты і зараз рыхтуюцца пратаколы правапарушэння.
Сярод іх:
Уладзімір Някляеў;
Леанід Кулакоў;
Марына Адамовіч;
Славамір Адамовіч;
Ніна Багінская;
Юрый Губарэвіч;
Уладзімір Няпомняшчых;
Андрэй Церашкоў;
Кірыл Цыганок;
Андрэй Шарэнда;
Зміцер Сільчанка;
Аляксей Клюшнічэнка;
Алена Талстая.
Частка актывістаў і ўдзельнікаў мітынгу – Максім Вінярскі, Павел Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, Яўген Афнагель і Наталля Папкова – ужо асуджаная.
Адміністрацыйны пратакол з Цэнтральнага РУУС атрымала і жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.
Астатнім жа з гэтага спісу суровая беларуская рэчаіснасць можа прапанаваць толькі адно: “З рэчамі – на выхад, у суд!