Наталля Папкова адбывае “суткі” па ранейшым прысудзе, за Першамай - аштрафаваная

2017 2017-05-04T11:11:38+0300 2017-05-04T11:32:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/papkova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Папкова. Фота: TUT.by

Наталля Папкова. Фота: TUT.by

Высветлілася, што актывістка Наталля Папкова, затрыманая 1 траўня ў Мінску, у ЦІПе на Акрэсціна адбывае 15-суткавы арышт паводле прысуду суда Ленінскага раёна Брэста ад 19 красавіка. За ўдзел у мінскай акцыі дзяўчына асуджана да штрафу.

Адміністратыўная справа супраць актывісткі, затрыманай пасля выступу на першамайскай акцыі на Кастрычніцкай плошчы, разглядалася 3 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала яе вінаватай па артыкуле 23.34 КаАП і пакарала штрафам у 30 базавых велічыняў.

Наталля Папкова зараз знаходзіцца пад арыштам, які ёй вынес 19 красавіка суддзя Ленінскага раёна Брэста Алег Міранюк. Гэтае пакаранне было вынесенае па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Адпаведны пратакол на дзяўчыну быў складзены ў выніку інцыдэнту, пра які паведамляў Белсат. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Наталлю Папкову 17 сакавіка недалёка ад чыгуначнага вакзалу Брэста за пераход дарогі па-за пешаходным пераходам і прапанавалі праехаць у Ленінскі РАУС, але яна адмовілася. У выніку дзяўчына была затрымана і змешчана ў ІЧУ Брэста. На наступны дзень у Ленінскім РАУС Папкова атрымала штраф у тры базавыя велічыні за пераход дарогі ў недазволеным месцы, а таксама – пратакол за непадпарадкаванне міліцыі.

Вечарам 18 красавіка актывістку даставілі ў суд Ленінскага раёна, дзе яна папрасіла даць магчымасць звярнуцца па юрыдычную дапамогу, заключыць дамову з адвакатам на ажыццяўленне абароны. У выніку суд быў перанесены на 19 красавіка. Тады Папкова папрасіла яшчэ часу для пошуку абаронцы і заявіла адвод суддзі: Алег Міранюк часта выносіць палітычна матываваныя прысуды актывістам і журналістам. Атрымаўшы адмову, Папкова пакінула судовую залю, і вырак пра 15 сутак арышту быў зачытаны без яе.

Дзяўчына нейкі час хавалася, бо, відавочна, была дакананая няспынным пераследам: яна ўжо двойчы адбывала адміністрацыйныя арышты за ўдзел у Маршы недармаедаў – тэрмінамі ў сем і пяць сутак, а таксама змяшчалася ў псіхіятрычны дыспансэр і каралася штрафамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства