viasna on patreon

Яўгена Афнагеля пакаралі арыштам на 15 сутак

2017 2017-05-05T08:19:55+0300 2017-05-05T08:40:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/afnagel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Афнагель.

Яўген Афнагель.

Разгляд адміністрацыйнай справы каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля,  якога 4 траўня чакалі ў судзе Цэнтральнага раёна, прайшоў у судзе Маскоўскага раёна Мінска.

Як стала вядома позна вечарам 4 траўня, суддзя Таццяна Мотыль абвінаваціла яго ў парушэнні ч.3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і пакарала адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

Нагадаем, Яўгена Афнагеля затрымалі ў Мінску позна вечарам 3 траўня. Да суда актывіст знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна. Ён ўдзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі 1 траўня ў Мінску.

За першамайскую акцыю ўчора быў пакараны таксама і лідар руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык. Суддзя суду Цэнтральнага раёна сталіцы Міхаіл Хома прыняў пастанову пакараць Сіўчыка адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. У апошнім слове палітык заявіў, што абвяшчае галадоўку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства