У Менску затрымалі лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка

2017 2017-05-03T17:19:29+0300 2017-05-03T17:23:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siuchyk-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода.

Вячаслаў Сіўчык. Фота Радыё Свабода.

 

Лідара руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка невядомыя ў цывільным выцягнулі з маршруткі і зьвезьлі ў мікрааўтобусе без нумароў у невядомым кірунку.

Пра гэта Свабодзе паведаміла адна з актывістак руху "Разам" Алена Талстая:

«Актывісты нашага руху зладзілі акцыю ў Барысаве з нагоды гадавіны галоднага бунту, які здарыўся ў горадзе 3 траўня 1932 году. Гэта адбылося ў месцы Барысаўскія Батарэі, дзе Вячаслаў меў прамову перад прысутнымі на акцыі. Калі мы вярталіся ў Менск да нас у маршрутку падселі двое мужчын, якія на прыпынку на вуліцы Маскоўскай у Менску раптам напалі на Вячаслава, выцягнулі яго з маршруткі, гвалтам зацягнулі ў сіні мікрааўтобус і зьвезьлі ў невядомым накірунку. Сёньня мы шанавалі памяць загінулых ад рук бальшавікоў-энкавэдзістаў, а зараз Вячаслаў стаўся захоплены іх нашчадкамі».

Алена паведаміла таксама, што распачынае пошукі Вячаслава Сіўчыка ў міліцэйскіх пастарунках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства