Публічныя лекцыі: палітвязні і праваабарончая дзейнасць

2017 2017-05-02T13:28:29+0300 2017-05-02T16:38:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravaabaroncy_anons.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вызваляйце свой час вечарам 3 і 4 траўня: у Мінску вас чакаюць дзве публічныя лекцыі на тэмы, актуальнасць якіх наспела ў грамадстве.

3 траўня (серада)

"Справа не ў поглядах, а ў абставінах!"

Хочаце ведаць, чаму праваабаронцы не прызналі пакуль палітвязнямі «Белы легіён»? Па якіх крытэрах можна вызначыць, ці з'яўляецца арыштаваны палітвязнем? У сувязі з падзеямі апошніх двух месяцаў актывісты, журналісты, ды і проста неабыякавыя людзі раз-пораз прыпісваюць статус палітвязня амаль любому арыштаванаму грамадзяніну з актыўнай палітычнай пазіцыяй. Але ці маюць у гэтым рацыю? Даведацца пра гэта больш падрабязна, падыскутаваць і атрымаць адказы на свае пытанні па гэтай тэме можа кожны жадаючы. Для гэтага трэба прыйсці на публічную лекцыю "Як праваабаронцы вызначаюць палітвязняў" з удзелам Уладзіміра Яворскага, каардынатара праекта Беларускага дома правоў чалавека імя Б. Звозскава (Вільнюс, Літва), каардынатара міжнароднай Працоўнай групы па вызначэнні паняцця "палітычны вязень" (Кіраўніцтва па вызначэнні асобаў, якіх трэба лічыць пакаранымі зняволеннем па палітычных матывах).

Месца: Адукацыйная прастора PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх)

Час: 18:30

Хочаце больш? Мы дадзім вам больш!

4 траўня (чацвер)

"Хто такія праваабаронцы і якія прынцыпы праваабрончай дзейнасці?"

Ходзіць шмат міфаў пра тое, што павінны і чаго не павінны рабіць праваабаронцы, што менавіта ім варта абараняць і куды ім ні ў якім разе не трэба лезьці. Валянцін Стэфановіч, праваабаронца і юрыст ПЦ "Вясна", даходліва раскладзе ўсё па паліцах і растлумачыць, якімі арыентырамі кіруюцца праваабаронцы і чаму. Даведацца, як усё гэта працуе, і знайсці адказы для сябе на хвалюючыя пытанні вы зможаце падчас публічнай лекцыі. 

Месца: Адукацыйная прастора PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх)

Час: 18:30

Прыходзьце - пагутарым і патлумачым!

Пытанні прымаюцца і вітаюцца - рыхтуйце!

Уваход - вольны. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства