22 красавіка адбудуцца «Шчырыя размовы» па тэме «сіндром Даўна»

2017 2017-04-20T10:51:06+0300 2017-04-20T10:59:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/17.07.19.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 красавіка адбудуцца «Шчырыя размовы» па тэме «сіндром Даўна»

Нехта лічыць сіндром Даўна хваробай, нехта думае, што яго асноўная прычына – спадчыннасць, а шмат хто ўпэўнены, што ён моцна абмяжоўвае здольнасці і магчымасці чалавека. Большасць з нас вельмі мала ведае пра гэту генетычную анамалію, і таму вакол людзей, якіх мы прывыклі зваць «сонечнымі», існуе мноства стэрэатыпаў: што яны бездапаможныя, не здольныя вучыцца, працаваць, займацца спортам ці творчасцю.

Мы прапануем вам пашырыць сваё ўяўленне пра сіндром Даўна і атрымаць поўную і аб'ектыўную інфармацыю – сацыяльны праект «Рэспубліка Сонейка» разам з ініцыятывай «Жывая Бібліятэка» запрашаюць вас на «Шчырыя размовы». Сустрэча адбудзецца 22 красавіка з 16.00 да 19.00 у прасторы «Кто такой Джон Голт?» па адрасу: вул. Шорная, 20.

Што такое сіндром Даўна, што кожны з нас павінен пра яго ведаць, і чаму трэба і важна пра яго расказваць? Чаму няможна ставіць на «сонечных» дзецях таўро «не здольны да навучання», і ці могуць яны хадзіць у агульнаадукацыйную школу? Ці могуць такія людзі весці паўнавартаснае і актыўнае жыццё: працаваць, мець зносіны, ствараць сям'ю, дасягаць поспехаў у мастацтве і спорце? Гэтыя і многія іншыя пытанні асветляць у рамках «Шчырых размоваў» нашы «кнігі» – людзі, якія ведаюць пра сіндром Даўна не па чутках і не проста могуць, а хочуць пра яго расказаць.

Прыходзьце, станьце «чытачамі» – слухайце, пытайцеся – і кідайце выклік стэрэатыпам!

Для ўдзелу ў сустрэчы трэба загадзя зарэгістравацца па спасылцы: 

Мерапрыемства пройдзе ў рамках сацыяльнага праекта «Рэспубліка Сонейка», які накіраваны на пераадоленне складанасцяў у інтэграцыі «сонечных» людзей з грамадствам. Сачыце за навінамі падзеі ў супольнасцях праекта ў сацсетках ВКонтакте і Facebook.

У супрацы з ініцыятывай «Жывая Бібліятэка Беларусь», дзейнасць якой скіравана на разбурэнне стэрэатыпаў у грамадстве і пасоўванне ідэй разнастайнасці. Больш пра «Жывую Бібліятэку» і «Шчырыя размовы» можна пазнаць ВКонтакте, Facebook. Ці пішыце на Human.library.belarus@gmail.com.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства